Лаўра
Выгляд
Ла́ўра (грэч. Λαύρα — літаральна «гарадская вуліца», «квартал») — назва найбольш буйных і ўплывовых праваслаўных мужчынскіх манастыроў.
Вядомы з 4—6 ст.: лаўрамі называліся манастыры св. Феадосія каля Іерусаліма (Палесціна), св. Афанасія на Афоне (Грэцыя).
У Расійскай імперыі статус лаўры мелі Кіева-Пячэрская лаўра (з 1598), Троіца-Сергіева лаўра (з 1744), Аляксандра-Неўская лаўра (з 1797), Пачаіўская лаўра (з 1833, цяпер у Цярнопальскай вобласці Украіны). Да 18 ст. лаўры падначальваліся непасрэдна патрыярху, з 1721 — сіноду. Карыстаюцца асаблівымі правамі, колькасць манахаў у лаўрах не абмяжоўваецца. Кіруюць лаўрамі намеснікі ў сане архімандрыта.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 159. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Лавра // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.