Леа Іудэ
Выгляд
Леа Іудэ | |
---|---|
Род дзейнасці | перакладчык, багаслоў |
Дата нараджэння | 1482[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 чэрвеня 1542[3][4] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Веравызнанне | пратэстанцтва |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леа Іудэ, або Леа Келер (ням.: Leo Judä або Leo Keller; 1482, Гемар, Эльзас — 19 чэрвеня 1542, Цюрых) — рэфарматар царквы, вядомы сваім новым лацінскім перакладам Бібліі, якая часам згадвалася як «Біблія Льва Іудзейскага».
З 1523 года быў святаром у Цюрыху; дапамагаў Ульрыху Цвінглі пры ўвядзенні ў Цюрыху рэфармацыі і ў барацьбе з анабаптыстамі.
Пераклаў Стары Запавет з арыгінала на латынь і зрабіў пераказ лютэраўскага Новага Запавету на швейцарскім дыялекце (1529, так званы «Die Froschauer Bibel»). Яго Біблія была выдадзена друкарам Робертам Эцьенам у Парыжы (4 тамы, 1539—1545). Склаў таксама катэхізісы на нямецкай і лацінскай мовах (1534).
Яго біяграфія напісана вучнем Іанам (Цюрых, 1574).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ Swartz A. Leo Juda // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Leo Jud // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Leo Jud // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.