Леанід I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід I
стар.-грэч.: Λεωνίδας
цар Спарты[d]
491 да н.э. — 480 да н.э.
Папярэднік Cleomenes I[d]
Пераемнік Pleistarchus[d]

Нараджэнне не пазней за 520 да н.э.
Смерць 11 жніўня 480 да н.э.
Месца пахавання
Род Agiads[d]
Бацька Anaxandridas II[d][3]
Жонка Gorgo[d][3]
Дзеці Pleistarchus[d][3][4]
Веравызнанне старажытнагрэчаская рэлігія[d]
Дзейнасць кіраўнік
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[1]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леанід I (грэч. Λεωνίδας) — адзін з цароў Спарты з роду Агідаў (491 — 480 да н.э.). Сын Анаксандрыда і, паводле падання, нашчадак Геракла ў 20-м пакаленні. Леанід быў 3-м з 4-х сыноў, але пасля смерці Клеамена I і Дарыэя прыняў царскую ўладу. Леанід быў малодшым братам Клеамена I і заняў пасаду пасля таго, як Клеамен звар’яцеў і памёр, не пакінуўшы нашчадкаў па мячы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

За першыя дзесяць гадоў свайго кіравання Леанід не зрабіў нічога выдатнага, але затое навечна застаўся ў памяці сваёй апошняй у жыцці бітвай пры Фермапілах.

Абараняў з 6 000 вояў (у тым ліку 300 спартанцаў) Фермапільскі праход пры наступе персаў і загінуў тут пасля геройскай абароны. Цар спартанскі з 488 або 487 г. да н.э., калі Ксеркс напаў на Грэцыю, Леанід улетку 480 да н.э. павёў 300 спартанцаў і 5920 іншых грэкаў у Фермапілы з намерам абараняць як мага даўжэй гэты праход. Персы на працягу двух дзён беспаспяхова спрабавалі авалодаць ім, але здраднік Эфіальт правёў уначы атрад горнай сцежкай, у абыход пазіцый Леаніда. Тады Леанід адправіў большую частку войска ўнутр краіны. Засталіся толькі 300 спартанцаў цара Леаніда, 700 феспійцаў пад камандаваннем Дэмафіла, сына Дыадрома і 400 фіванцаў пад начальствам Леантыада, сына Еўрымаха. Леанід абараняў праход пакуль ён сам і ўсе яго воі не палеглі на поле бітвы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Παυσανίας 3.14.1 // Апісанне Элады
  3. а б в Любкер Ф. Leonidas // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 732–733.
  4. Любкер Ф. Plistarchus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1062.