Левій (сын Якава)
Левій (іўр.: לֵוִי) — паводле біблейскага падання, сын патрыярха Якава і Ліі, які стаў пачынальнікам асобага класа свяшчэннаслужыцеляў старажытнаяўрэйскага культу — левітаў. Да гэтага класа належалі ўсе нашчадкі Левія, яны атрымалі выключнае права на свяшчэннаслужэнне. Левітаў Біблія падзяляе на тры групы: першасвяшчэннікаў, свяшчэннікаў і простых левітаў. Да апошняй групы адносіліся тыя вашчадкі Левія, якія выконвалі ніжэйшыя абавязкі свяшчэннаслужыцеляў. З іх асяроддзя, як правіла, выходзілі і летапісцы. У матэрыяльных адносінах левіты як племянная каста, не надзеленая зямлёю, знаходзіліся ў залежнасці ад сваіх больш багатых суайчыннікаў. Левіты праіснавалі да часоў узнікнення хрысціянства, у асяроддзе якога яны пераходзілі ў якасці хрысціянскіх пастыраў.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:... С. 163.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 163. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.|