Лена Олін
Лена Олін | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 сакавіка 1955[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Stig Olin[d] |
Маці | Britta Holmberg[d] |
Муж | Lasse Hallström[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральная актрыса, кінаактрыса, удзельніца конкурсу прыгажосці, актрыса |
Узнагароды |
Ingmar Bergman Award[d] (1980) |
IMDb | ID 0000565 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лена Марыя Іона Олін (шведск.: Lena Maria Jonna Olin; нар. 22 сакавіка 1955) - шведская актрыса. Намінантка на прэмію «Оскар», «Залаты глобус», «Эмі» і BAFTA.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Лена Олін нарадзілася 22 сакавіка 1955 года ў Стакгольме. Бацька Сціг Олін — акцёр, маці Брыт Холмберг — тэатральная актрыса.
Дачка акцёраў, яна рана праявіла цікавасць да драмы і, скончыўшы школу, нядоўгі час працавала медсястрой у бальніцы і настаўніцай на замену.
Інгмар Бергман, сябар сям'і, параіў ёй паступіць у школу драмы. Яна аказалася адзінай студэнткай, прынятай у тым годзе ў Каралеўскі драматычны тэатр Стакгольма, дзе хутка стала ўзыходзячай зоркай[5].
У кастрычніку 1974 года Олін заваявала галоўную карону на конкурсе «Міс Скандынавія 1975» у Хельсінкі. З канца 1970-х гадоў стала з'яўляцца ў шведскіх фільмах, а ў канцы 1980-х у некалькі амерыканскіх пастаноўках. У 1980 яна стала адной з першых актрыс, якія атрымалі прыз імя Інгмара Бергмана, ініцыяваны ім самім, які ўручаецца з 1978 года. Сам Бергман быў адным з двух суддзяў[5].
Пасля ідэальнай ролі таямнічай і сэксуальна незалежнай жанчыны ў карціне Філіпа Каўфмана «Невыносная лёгкасць быцця» (1988), яна была намінаваная на Залаты глобус за лепшую ролю другога плана.
Лена Олін атрымала намінацыю на «Оскар» ў той жа катэгорыі ў фільме Пола Мазурскага «Ворагі. Гісторыя кахання» (1989) ў 1990 годзе.
З яе галівудскіх роляў вядомая праца ў фільме Сіднэя Полака «Гавана» (1990), у якім актрыса здымалася разам з Робертам Рэдфардам.
У 2001 годзе была намінаваная на прэмію BAFTA ў катэгорыі лепшая роля другога плана ў фільме «Шакалад», а ў 2003 годзе атрымала намінацыю на «Эмі» за выкананне другараднай ролі ў драматычным серыяле «Шпіёнка».
Прыватнае жыцце
[правіць | правіць зыходнік]Ад акцёра Ар'яна Рамберга, адносіны з якім скончыліся ў канцы 1980-х гадоў, у Лены ёсць сын Агюст Рамберг, кінарэжысёр і выканаўчы прадзюсар. У 1994 годзе Олін выйшла замуж за кінарэжысёра Ласэ Хальстрэма, і ў 1995 годзе ў іх нарадзілася дачка Тора.
У цяперашні час жыве ў Нью-Ёрку[6].
Зноскі
- ↑ http://www.encyclopedia.com/topic/Lena_Olin.aspx
- ↑ Lena Olin // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Hallström Olin, Lena Maria Jonna // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 1 студзеня 2023.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б Lena Olin - Biography - IMDb
- ↑ Lena Olin at Home - The New York Times.