Леў Канстанцінавіч Дураў
Леў Канстанцінавіч Дураў | |
---|---|
руск.: Лев Дуров | |
| |
Дата нараджэння | 23 снежня 1931[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 жніўня 2015[2] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Ekaterina Durova[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | тэатральны акцёр, кінаакцёр, акцёр, тэатральны рэжысёр, тэатральны педагог, публіцыст |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0244296 |
levdurov.ru (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леў Канстанцінавіч Дураў (руск.: Лев Константинович Дуров) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, педагог, публіцыст. Народны артыст СССР (1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1954 годзе пасля заканчэння Школы-студыі МХАТ дырэктар Цэнтральнага дзіцячага тэатра (цяпер Расійскі акадэмічны маладзёжны тэатр) К. Я. Шах-Азізаў запрасіў яго ў сваю трупу. Ён пагадзіўся і ў верасні прыйшоў на першы ў сваім жыцці збор трупы, дзе сустрэўся з А. В. Эфрас, з якім у далейшым не раставаўся амаль 30 гадоў. У Цэнтральным дзіцячым тэатры прапрацаваў каля 10 гадоў. Калі А. В. Эфрас перайшоў у Тэатр імя Ленінскага камсамола, ён узяў з сабой некалькіх акцёраў, у тым ліку і Л. Дурава. У 1963—1967 гадах выступаў на сцэне Тэатра імя Ленінскага камсамола, калі ж у 1967 годзе, А. В. Эфрас быў адхілены ад кіраўніцтва тэатрам і пераведзены ў якасці чарговага рэжысёра ў Тэатр на Малой Броннай, яму дазволілі ўзяць з сабой 10 артыстаў, і Дураў сышоў разам з ім. Гэтаму тэатру, у якім пасля заканчэння ў 1978 годзе Вышэйшых рэжысёрскіх курсаў пры ГІТІСе Л. Дураў паспяхова спалучаў акцёрскую працу з рэжысёрскай, ён заставаўся верным да апошняга дня. У 2003—2006 гадах быў галоўным рэжысёрам Тэатра на Малой Броннай.
Граў і ў іншых тэатрах. Да апошніх дзён паралельна з працай у сваім тэатры ўдзельнічаў у спектаклях Тэатра «Школы сучаснай п’есы» у рэжысёра І. Л. Райхельгаўза.
У кіно пачаў здымацца ў 1954 годзе, пераважна, у эпізодах і сыграў за сваё жыццё больш за 290 роляў. Шмат працаваў на тэлебачанні, у тым ліку ўдзельнічаў у здымках тэлеперадачы «Маркіза».
У 1996 годзе як мастацкі кіраўнік выпусціў курс студэнтаў у Школе-студыі МХАТ.
У 1999 годзе выйшла кніга акцёра «Грэшныя запіскі», у 2008 яшчэ дзве кнігі: «Байкі са закуліссі» і «Байкі на біс».
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1967) — Юрась Братчык
- «Чалавек з бульвара Капуцынаў» (1987) — Трунар-філосаф
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
- ↑ Lew Durow // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
- Асобы
- Нарадзіліся 23 снежня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 20 жніўня
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Школы-студыі ММАТ
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Лаўрэаты прэміі Крыштальная Турандот