Лоры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лоры

Лорыкет стракаты (Trichoglossus haematodus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Loriinae Selby, 1836


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  714006
FW  372866

Лоры (Loriinae), шчоткаязычныя папугаі — падсямейства папугаяў.

Пашыраны ад Філіпінскіх астравоў да Паўднёвай Аўстраліі і Тасманіі, у Палінезіі. Жывуць у лясах.

Даўжыня да 40 см. Апярэнне яркае, пераважна чырвонае і зялёнае. Хвост доўгі. Дзюба доўгая, вузкая. На канцы мясістага языка шчотачка, утвораная тонкімі шчацінкамі, што дапамагае эбіраць з кветак пылок і нектар.

Кормяцца таксама ягадамі, пладамі, сокам дрэў, часам дробнымі насякомымі.

Нясуць 2—4 яйкі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]