Перайсці да зместу

Лука (Война-Ясянецкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лука

Адукацыя
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d] і доктар медыцынскіх навук[1]
Дзейнасць святар, выкладчык універсітэта, хірург
Нараджэнне 27 красавіка 1877(1877-04-27)[2]
Смерць 11 чэрвеня 1961(1961-06-11)[2] (84 гады)

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лука (свецкае імя Валянцін Феліксавіч Война-Ясянецкі; 27 красавіка (9 мая) 1877, Керч — 11 чэрвеня 1961, Сімферопаль) — архіепіскап Рускай праваслаўнай царквы; хірург, пісьменнік; праваслаўны святы.

Паходзіў з беларускага паланізаванага роду Война-Ясянецкіх з Магілёўскай губерні. Скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага універсітэта. Удзельнік руска-японскай вайны (урач). З 1921 г. — святар. У 1923 г. арыштаваны: у ссылцы ў Сібіры і Туркестане да 1926 г. У 19301933 г. — у ссылцы ў Архангельску. У 19371941 г. ізноў у турме і ссылцы. З 1943 г.— архіепіскап Краснаярскі, член Свяцейшага Сінода. У гады 2-й сусветнай вайны — галоўны хірург ваеннага шпіталя ў Краснаярску. З 1946 г. — архіепіскап Крымскі.

Аўтар шматлікіх навуковых прац, некалькіх кніг па рэлігіі, мемуараў.

Лаўрэат Сталінскай прэміі па медыцыне.

Зноскі