Лэйла Лопіш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лэйла Лопіш
Міс Сусвет 2011
Міс Сусвет 2011
Сапраўднае імя Leila Luliana da Costa Vieira Lopes
Дата нараджэння 26 лютага 1986(1986-02-26) (38 гадоў)
Месца нараджэння
Рост 179 см
Колер валасоў брунетка
Вочы карыя
Грамадзянства

Лэйла Лопіш (парт.: Leila Luliana da Costa Vieira Lopes); 26 лютага 1986, Бенгела, Ангола) — ангольская мадэль, пераможца конкурсу Міс Сусвет 2011.

Юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Яе бацькі эмігравалі з Каба-Вердэ ў Бенгелу, Ангола[1]. Лопіш вучыцца на менеджара ў Вялікабрытаніі[2], дзе яна атрымала тытул Miss Angola UK 8 кастрычніка 2010 і прадстаўляла ангольскую камуну на конкурсе Міс Ангола.

Міс Ангола[правіць | правіць зыходнік]

Лопіш ростам 179 см перамагла 21 суперніцу на конкурсе Міс Ангола. Конкурс Міс Ангола адбываўся ў Луандзе 18 снежня 2010 года, дзе яна атрымала прэмію Photogenic Award і права прадстаўляць Анголу на конкурсе Міс Сусвет 2011 які адбыўся ў Сан-Паўлу, Бразілія 12 верасня 2011 года.

На гэтым конкурсе яна таксама перамагла.

Зноскі