Перайсці да зместу

Людміла Мікалаеўна Жалнерчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Мікалаеўна Жалнерчык
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 30 красавіка 1964(1964-04-30)[1] (60 гадоў)
Адукацыя
Вядомы як ===
Узнагароды

Людміла Мікалаеўна Жалнерчык (нар. 30 красавіка 1964, в. Леснікі, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі правазнаўца, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання.

Cкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».

Праходзіла службу на пасадах следчага, старшага следчага следчага аддзела Асіповіцкага гарадскога і раённага выканкамаў Магілёўскай вобласці; старшага следчага па асабліва важных справах следчага ўпраўлення УУС Брэсцкага аблвыканкама. Узначальвала ўпраўленне занальна-лінейнага кантролю папярэдняга расследавання, штаб УУС Брэсцкага аблвыканкама. Закончыла службу на пасадзе намесніка наальніка ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання ад Баранавіцкай сельскай акругі № 7, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[2].

Замужам, мае сына і дачку.

Зноскі