Перайсці да зместу

Людміла Васілеўна Разянкова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Людміла Васілеўна Разянкова
Нарадзілася 8 жніўня 1952(1952-08-08)
Памерла 9 лютага 2022(2022-02-09) (69 гадоў)
Грамадзянства
Рост 171 см
Вага 54 кг
Пазіцыя разыгрываючы абаронца

Людміла Васілеўна Разянкова (руск.: Людмила Васильевна Розенкова; нар. 8 жніўня 1952, Брэст, Беларуская ССР — 9 лютага 2022, Брэст, Беларусь) — беларуская і савецкая баскетбалістка, шматразовая чэмпіёнка БССР, выступала на пазіцыі гульнёвай абаронцы жаночай зборнай БССР. Трэнерка дзіцячых і падлеткавых камандаў па баскетболе, якія шматразова станавіліся чэмпіёнамі БССР. Доктарка лячэбнай фізкультуры і спартыўнай медыцыны.

Людміла Разянкова нарадзілася ў 1952 годзе ў г. Брэсце. Навучалася ў СШ № 3 г. Брэста, якую скончыла ў 1970 годзе. Схільнасць да баскетболу разглядзела школьная настаўніца фізічнай культуры Дзіна Іванаўна Ярмоленкава, якая накіравала таленавітую дзяўчынку да першага трэнера Сяргея Сяргеевіча Віторскага — заслужанага трэнера БССР.

З 1967 па 1970 гг. Людміла Разянкова гуляла за юнацкую зборную БССР; з 1970 па 1973 гг. — за жаночую зборную БССР па баскетболе пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера СССР Сямёна Львовіча Халіпскага. За гады спартыўнай кар’еры шматкроць станавілася чэмпіёнкай БССР па баскетболе.

З 1974 года перайшла на трэнерскую работу. Працавала ў Мінску і Брэсце.

У сярэдзіне 80-х гадоў перайшла на адміністрацыйную работу і працавала завучам, а потым дырэктарам спартыўнай школы алімпійскага рэзерву Брэста. У пачатку 90-х гадоў па запрашэнні І. А. Мядзведзскага, кіраўніка Камітэту па фізічнай культуры, спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама перайшла на дзяржаўную службу і працавала ў кіраўніцтве Упраўлення па фізічнай культуры, спорту і турызму Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта да выхаду ў адстаўку з Ганаровай пашанай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь за шматгадовую бездакорную службу ў галіне развіцця спорту краіны.

Сярод беларускіх жанчынаў-спартоўцаў лічыцца найбольш выбітнай гульнёвай абаронцай БССР і адной з найлепшых баскетбалістак-камбогардаў у Савецкім Саюзе.