Сямён Львовіч Халіпскі
Выгляд
| Нарадзіўся |
10 красавіка 1938[1] |
|---|---|
| Памёр | 1 ліпеня 2011[1] (73 гады) |
| Грамадзянства | |
Сямён Львовіч Халіпскі (10 красавіка 1938, Шклоў, Магілёўская вобласць, БССР — 1 ліпеня 2011) — беларускі баскетбольны трэнер[2], заслужаны трэнер СССР. Быў прызнаны найлепшым трэнерам за 80-гадовую гісторыю айчыннага баскетбола.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Кіраваў маладзёжнай і другой зборнай СССР, а ў перыяд суверэннага баскетбола — нацыянальнай зборнай Беларусі (1993—1995).
Узначалены ім мінскі «Гарызонт» заваёўваў сярэбраныя медалі чэмпіянату краіны. Працаваў асістэнтам у клубе «Бярэзіна»-РЦАР[3].
Сярод яго гадаванак — алімпійскія чэмпіёнкі Таццяна Белашапка, Ірына Сумнікава, Алена Швайбовіч, чэмпіёнка свету і Еўропы Галіна Савіцкая[4].
Зноскі
- ↑ а б в https://sport-strana.ru/xalipskij-semen-lvovich/
- ↑ Семен Халипский(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2021. Праверана 25 кастрычніка 2021.
- ↑ Памёр вядомы баскетбольны спецыяліст Сямён Халіпскі
- ↑ Памёр вядомы баскетбольны трэнер Сямён Халіпскі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2021. Праверана 25 кастрычніка 2021.