Людміла Яўгенаўна Жогаль
Людміла Яўгенаўна Жогаль | |
---|---|
укр.: Людмила Євгенівна Жоголь | |
Дата нараджэння | 23 мая 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 красавіка 2015 (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка, габеленіст, дзеяч выяўленчага мастацтва, мастак па тэкстылі, мастацтвазнаўца |
Месца працы | |
Жанр | габелен |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды |
Людміла Яўгенаўна Жогаль (укр.: Людмила Євгенівна Жоголь; 23 мая 1930, Кіеў, УССР — 15 красавіка 2015, Кіеў) — украінская мастачка габеленаў. Народны мастак Украіны (1994).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 23 мая 1930 года ў Кіеве.
У 1954 годзе скончыла Львоўскі інстытут дэкаратыўнага мастацтва. Яе настаўнікамі былі Й. Бокшай, В. Манастырскі, Р. Сельскі і іншыя.
Сама стварала эскіз будучага габелена. Потым рабіла кардон у натуральны памер будучага твора. Творы майстрыні выконвалі ўручную на Рэшэцілаўскай фабрыцы мастацкіх вырабаў. Галоўная тэма твораў мастачкі — кветкавяы габелены. Працувала ў рэдкай тэхніцы габеленаў — манфлёр.
У 1980-я гады была старшынёй Саюза мастакоў УССР. Пасада дазваляла падарожнічаць свеце (наведала Францыю, Італію, Нарвегію, Ліван, Егіпет, Кубу, Швецыю, Данію).
Некалькі гадоў яна была выкладчыкам, кіравала аддзелам керамікі ў Акадэміі архітэктуры. У апошнія гады загадвала кафедрай мастацкага тэкстылю і мадэлявання касцюма ў Інстытуце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну імя М. Байчука.
Найважнейшым укладам мастачкі ў развіццё ўкраінскага мастацтва другой паловы ХХ — пачатку ХХІ ст. ёсць распрацаваная ёю сістэма сінтэтычнага ўзаемадзеяння архітэктурнага інтэр’еру і мастацкай тканіны. Шмат і плённа працавала мастацтвазнаўца як тэарэтык выяўленчага і дэкаратыўнага мастацтва. Яна аўтар кніг і больш за 100 артыкулаў па сінтэзе мастацтваў.
Творы Л. Я. Жогаль упрыгожваюць інтэр’еры Кабінета міністраў Украіны, Падліковай палаты, Кіеўскага гарадскога савета, Пасольстваў Украіны ў Грэцыі, Аўстрыі, Бразіліі, кіеўскага Дома кіно, гасцініц «Кіеў», «Русь», «Дняпро», іншых афіцыйных і грамадскіх устаноў, захоўваюцца ў многіх музеях Украіны і іншых краін (Італіі, Францыі, Нарвегіі), экспануюцца на выставах сучаснага ўкраінскага мастацтва.
З 1978 па 2011 гады адбыліся 23 персанальныя выставы мастачкі[1].
Памерла 15 красавіка 2015 года ў Кіеве.
Выбраныя творы (назвы габеленаў)
[правіць | правіць зыходнік]- «Як не любіць такую зямлю» (з Чарнобыльскай серыі);
- «Горкі колер палыну» (з Чарнобыльскай серыі);
- «І будзе жыццё» (з Чарнобыльскай серыі);
- «Мая кветка — чартапалох»;
- «У апошні раз, узлятаючы ўверх, мае крылы пашкодзіў Чарнобыль»;
- «Прысвячэнне Білакур»;
- «Вечны агонь».
Выбраныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Тканіны ў інтэр’еры (1968).
- Дэкаратыўнае мастацтва ў інтэр’еры жылля (1973).
- Дэкаратыўнае мастацтва ў інтэр’ерах грамадскіх будынкаў (Масква, 1978).
- Дэкаратыўнае мастацтва ў інтэр’еры — Масква, 1986.
- Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Украінскай УССР (у суаўтарстве, 1986).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Народны мастак Украіны (1994);
- ордэн княгіні Вольгі III ступені (2000);
- ордэн княгіні Вольгі II ступені (2012).
Зноскі
- ↑ Єрмак О. Чарівний світ Людмили Жоголь / Ольга Єрмак // Відлуння віків. — 2011. — № 1—2 (14—15). — С.112—113 : іл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чегусова З. А. Людмила Жоголь: Чарівниця художнього текстилю / З. А. Чегусова, Т. В. Кара-Васильєва, Т. О. Придатко. — Київ : Либідь, 264 с. : іл. — ISBN 978-966-06-0530-5
- Білоус Н. «… перед цією красою схиляю сиву голову…» / Н. Білоус // Культура і життя. — 2002. — № 3. — С. 1 ; 3.
- Качкан В. А. Журавлі летят у вічність // Качкан В. А. Диво-світи : книга про творців Краси. — Київ : Молодь, 1986. — С. 191—202.
- Крутенко Н. «І буде життя» / Н. Крутенко // Київ. — 1993. — № 7. — С. 163—166.
- Придатко Т. Образ рідного міста / Т. Придатко // Образотврче мистецтво. — 1991. — № 1. — С. 35—38.
- Роготченко О. Виставка Л. Жоголь // Советское декоративное искусство. — 198З. — № 6.
- Сом-Сердюкова О. Людмила Жоголь — чарівниця художного текстилю / Олена Сом-Сердюкова // Образотворче мистецтво. — 2009. — № 3. — С. 146—147.
- Тарковська-Гассанова, Н. У чарівному світі гобеленів Людмили Жоголь / Н. Тарковська-Гассанова // Вітчизна. — 2008. — № 11-12. — С. 170—173.
- Чегусова З. Ліричні пісні закоханої душі / Зоя Чегусова // Образотворче мистецтво. — 2005. — № 2. — С. 101.
- Нарадзіліся 23 мая
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Памерлі 15 красавіка
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Члены Нацыянальнага саюза мастакоў Украіны
- Кавалеры ордэна княгіні Вольгі II ступені
- Кавалеры ордэна княгіні Вольгі III ступені
- Народныя мастакі Украіны
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі-габеленісты