Кацярына Васільеўна Білакур
Кацярына Васільеўна Білакур | |
---|---|
укр.: Катерина Білокур | |
| |
Дата нараджэння | 25 лістапада (8 снежня) 1900[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 чэрвеня 1961[2] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | наіўнае мастацтва[d] |
Партыя | |
Узнагароды | |
![]() |
Кацярына Васільеўна Білакур (укр.: Катери́на Васи́лівна Білоку́р; 24 лістапада (7 снежня) 1900, Багданіўка, Палтаўская губерня, Расійская імперыя — 10 чэрвеня 1961, Багданіўка, Ягатынскі раён, Кіеўская вобласць, УССР) — украінская мастачка жанру наіўнага мастацтва, майстар народнага дэкаратыўнага жывапісу. Народны мастак Украінскай ССР (1956).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 24 лістапада (7 снежня) 1900 года ў в. Багданіўка Палтаўскай губерні Расійскай імперыі. Бацька, Васіль Іосіфавіч Білакур, быў даволі заможным чалавекам, меў 2,5 дзесяціны ворнай зямлі, трымаў жывёлу. Мела братоў Рыгора і Паўла. У 6—7 гадоў Кацярына Білакур навучылася чытаць, аднак на сямейным савеце вырашылі не аддаваць дачку ў школу, каб зэканоміць на вопратцы і абутку.
Маляваць пачала з ранніх гадоў, аднак бацькі не ўхвалялі гэты занятак і забаранялі ім займацца, бо ён адцягваў ад працы па гаспадарцы і мог пашкодзіць замужжу. Кацярына працягвала маляваць цішком ад родных, выкарыстоўваючы палатно і вугаль. Малявала дэкарацыі для драмгуртка, створанага суседам і сваяком Білакураў — Мікітай Танканогам. Пазней Білакур таксама іграла на сцэне гэтага тэатра.
У 1922—1923 гадах даведалася пра Міргародскі тэхнікум мастацкай керамікі. Адправілася ў Міргарад, маючы пры сабе два малюнкі: «копія з нейкай карцінкі» і малюнак дзедаўскай хаты з натуры, выкананыя ўжо не на палатне, а на спецыяльна для гэтага прыдбанай паперы. У тэхнікум Білакур не прынялі з-за адсутнасці дакумента аб заканчэнні сямігодкі. Уражаная адмовай, яна вярнулася дадому пешшу.
Маляваць не пакідала і пасля пачала наведваць драматычны гурток, арганізаваны сужэнцамі настаўнікамі Калітамі. Бацькі пагадзіліся на ўдзел дачкі ў спектаклях, але пры ўмове, што драмгурток не будзе перашкаджаць рабоце па гаспадарцы.
У гуртку ставілі «Наталку Палтаўку» І. Катлярэўскага, «Сватаўства на Ганчароўцы» Р. Квіткі-Аснаўяненкі, «Наймічку» і «Безталанна» І. Карпенкі-Карага, «Маці-наймічку» І. Тагабочнага (інсцэнізацыю «Наймічкі» Т. Шаўчэнкі) і г.д. У свае 24-26 гадоў Білакур пераважна гуляла «маладзіц».
У 1928 годзе, даведаўшыся аб наборы студэнтаў у Кіеўскі тэатральны тэхнікум, вырашыла паспрабаваць свае сілы. Але сітуацыя паўтарылася: ёй зноў адмовілі з той жа прычыны.
Восенню 1934 года спрабавала ўтапіцца ў рацэ Чумгак, у выніку чаго затудзіла ногі. Пасля спробы самагубства бацька з праклёнамі пагадзіўся на занятак дачкі маляваннем.
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны сям’я Білакур стала калгаснікамі. У 1948 годзе памёр бацька мастачкі. Кацярына некаторы час жыла з хворай маці, а пазней да яе пераехаў яе брат Рыгор з жонкай і пяццю дзецьмі. У сям’і пачаліся шматлікія зваркі.
Вясной 1961 года да боляў у нагах дадаліся моцныя болі ў страўніку. Хатнія сродкі не дапамагалі, а ў аптэцы Багданіўкі не было неабходных лекаў.
У пачатку чэрвеня 1961 года памерла маці мастчкі. Праз некалькі дзён Кацярыну Білакур даставілі ў Ягоцінскую раённую бальніцу, дзе 10 чэрвеня ёй зрабілі аперацыю, якая не дапамагла. У гэты ж дзень мастачка памерла. Пахавана ў в. Багданіўка, аўтар надмагільнага помніка — скульптар Іван Ганчар.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Увесну 1940 года Білакур пачула па радыё песню «Чи я в лузі не калина була» ў выкананні Аксаны Петрусенка і звярнулася да спявачкі з лістом, дадаўшы да яго малюнак каліны на шматочку палатна. Малюнак уразіў Петрусенка. Параіўшыся з сябрамі Васілём Касіянам і Паўлам Тычынай, яна звярнулася ў Цэнтр народнай творчасці, пасля чаго ў абласны цэнтр паступіла распараджэнне знайсці Кацярыну Білакур і пацікавіцца яе працамі.
Багданаўку наведаў Уладзімір Хіцько, які ўзначальваў тады мастацка-метадычны савет абласнога Дома народнай творчасці. Некалькі карцін ён паказаў у Палтаве мастаку Мацвею Данцову. У 1940 годзе ў Палтаўскім доме народнай творчасці была адкрыта персанальная выстава мастачкі-самавучкі з Багданаўкі, якая ў той час складалася з 11 карцін. Выстава мела вялікі поспех. Мастачку прэміравалі паездкай да Масквы. У суправаджэнні Уладзіміра Хіцько яна наведала Траццякоўскую галерэю, Пушкінскі музей.
У 1944 годзе Багданаўку наведаў дырэктар Дзяржаўнага музея ўкраінскага народнага дэкаратыўнага мастацтва Васіль Нагай. Ён прапанаваў Білакур зладзіць выставу і набыць яе карціны. Дзякуючы яму Музей украінскага народнага дэкаратыўнага мастацтва мае найлепшую калекцыю твораў Білакур.
У 1949 годзе стала членам Саюза мастакоў Украіны.
Работы Кацярыны Білакур рэгулярна экспанаваліся на выставах у Палтаве, Кіеве, Маскве і іншых гарадах.
Тры карціны Білакур — «Цар-Колас», «Бярозка» і «Калгаснае поле» былі ўведзены ў склад экспазіцыі савецкага мастацтва на Міжнароднай выставе ў Парыжы (1954). Білакур параўноўвалі з іншай прадстаўніцай «наіўнага мастацтва» — Серафінай Луі.
У мастачцы з’явіліся шматлікія сябры, перш за ўсё мастакі і мастацтвазнаўцы, сярод якіх яна знайшла разуменне і павагу. Акрамя сустрэч, яна вяла з імі працяглую перапіску з Багданаўкі. Сярод яе адрасатаў — паэт Павел Тычына і яго жонка Лідзія Пятроўна Папарук, мастацтвазнаўца Стэфан Таранушэнка, дырэктар Музея ўкраінскага народнага дэкаратыўнага мастацтва Васіль Нагай, мастакі і мастачкі Алена Кульчыцкая, Мацвей Данцоў, Эма Гуровіч. У Багданаўцы ў Белакур з’яаілія вучаніцы: Вольга Бінчук, Тамара Ганжа, Ганна Самарская.
У асноўным Кацярына Білакур малявала кветкі. Нярэдка ў адной карціне спалучала вясновыя і восеньскія — такая карціна малявалася з вясны да восені. 6 вяргінь на карціне «Калгаснае поле» малявала тры тыдні. Акрамя кветак Кацярына Белакур малявала краявіды і партрэты. Некалькі разоў звярталася да сюжэту бусла, які прыносіць дзіця, але адмовілася ад гэтай ідэі са здзіўлення і неразумення навакольных.
Акварэллю і алоўкам працавала мала, мастачку больш прыцягвалі алейныя фарбы. Сама рабіла пэндзлі — выбірала з кацінага хваста валасінкі аднолькавай даўжыні. Для кожнай фарбы — свой пэндзаль. Самастойна авалодала тэхнікай грунтоўкі палатна.
Спіс карцін[правіць | правіць зыходнік]
- Жінка в зеленому корсеті (1920-я гады)
- У Богданівці, за греблею (сярэдзіна 1920-х гадоў)
- Квіти (канец 1920-х гадоў)
- Натюрморт (канец 1920-х гадоў)
- Портрет Олі Білокур (1928)
- Портрет Надії Кононєнко (1929)
- Пейзаж з вітряком (пачатак 1930-х гадоў)
- Дорога в'ється в даль (пачатак 1930-х гадоў)
- Портрет колгоспниці Тетяни Бахмач (1932—1933-я гады)
- Берізка (1934), страчана
- Квіти за тином (1935)
- Портрет племінниць художниці (1937—1939-я гады)
- Квіти у тумані (1940)
- Сон (1940)
- Жоржини (Квіти і калина) (1940)
- Дерева в лісі (1940-я гады)
- Селянське подвір’я (1940-я гады)
- На околиці (1940-я гады)
- Портрет Софії Журби (1940-я гады)
- Портрет Надії Білокур (1941)
- Польові квіти (1941)
- Квіти (1942)
- Квіти увечері (1942)
- Квіти на блакитному тлі (1942—1943-я гады)
- Буйна (1944—1947-я гады)
- Декоративне панно (1945)
- Привіт урожаю (1946)
- Півонії (1946)
- ХХХ-ліття СРСР (1947)
- Квіти та горіхи (1948)
- Півонії (1948)
- Колгоспне поле (1948—1949-я гады)
- Букет квітів (канец 1940-х — початок 1950-х гадоў)
- Горобчики (канец 1940-х гадоў)
- Тихесенький вечір на землю спадає (канец 1940-х гадоў)
- Колгоспниця (1949)
- Цар Колос (1949)
- Ескіз «Жінка з палицею» (1950-я гады)
- Цар Колос (варіант) (1950-я гады)
- Рожі (Мальви) (1950)
- Квіти, яблука і помідори (1950)
- Автопортрет (1950)
- За рідною Богданівкою (1950)
- Ваза з квітів (1950-я гады)
- Щастя (Чорногузи дитину принесли) (1950)
- Ескіз до картини «Щастя» (1950)
- Щасливе дитинство (1950-я гады)
- Квітоньки та берізоньки вечором (1950)
- Сердитий хлопець (1950)
- Снідання (1950)
- Пшениця, квіти, виноград (1950—1952-я гады)
- Кавун, морква, квіти (1951)
- Щастя (не скінчений варіант) (1951)
- Портрет дівчини (пачатак 1950-х гадоў)
- Ескіз «Калина. Мак» (пачатак 1950-х гадоў)
- Квіти (1952—1953-я гады)
- Квіти і виноград (1953—1958-я гады)
- Квіти на синьому фоні (1954)
- Будьте здорові, з урожаєм (1954)
- Мальви та троянди (1954—1958-я гады)
- Богданівські яблука (сярэдзіна 1950-х гадоў)
- У старому селі. Зима (1950-я гады)
- Гарбузи цвітіть (1950-я гады)
- Ескіз «Будинок» (1950-я гады)
- Гілка полині (сярэдзіна 1950-х гадоў)
- На кручі (1950-я гады)
- Хата діда Савки (1950-я гады)
- Сосна (1950-я гады)
- Дерево Середина (1950-я гады)
- Дерева за парканом (1950-я гады)
- Гультяї (гумористична сценка) (1950-я гады)
- Автопортрет (1955)
- Хата в Богданівці (1955)
- Гай (1955)
- Автопортрет (1957)
- Георгіни (1957)
- Півонії (1958)
- Цветы и калина (1958)
- Натюрморт із колосками і глечиком (1958—1959)
- Натюрморт «Квіти та овочі» (1959)
- Букет квітів (1959)
- Натюрморт (1960)
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Помнік Білакур у Багданіўці
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн «Знак Пашаны» (1951);
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Украінскай ССР (1951);
- Народны мастак Украінскай ССР (1956).
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
- У 1977 годзе ў доме Білакураў у Багданіўцы быў створаны музей-сядзіба Кацярыны Білакур.
- У Кіеве, Бучы, Ірпені, Краматорску, Чарнігаве ёсць вуліцы Кацярыны Белакур, у Броварах і Чарнігаве ёсць завулкі Кацярыны Білакур.
- Помнік у горадзе Ягатын (скульптар Уладзімір Ганзенка, 1981).
- У чэрвені 1989 года пастановай Савета Міністраў УССР заснавана прэмія імя Кацярыны Білакур за выдатныя творы традыцыйнага народнага мастацтва з мэтай стымулявання развіцця ўкраінскага народнага мастацтва.
- У гонар Кацярыны Білакур у 2000 годзе адчаканена памятная манета і выдадзена марка Украіны.
- З 2012 года штогод 9 чэрвеня, ці ў бліжэйшыя выходныя дні, у сяле Багданіўка праводзіцца міжрэгіянальны фестываль народнай творчасці «Кацярыніна песня», прысвечаны памяці мастачкі.
Зноскі
- ↑ https://en.isabart.org/person/144936
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- Нарадзіліся 8 снежня
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Пыратынскім павеце
- Памерлі 10 чэрвеня
- Памерлі ў 1961 годзе
- Памерлі ў Кіеўскай вобласці
- Пахаваныя ў Кіеўскай вобласці
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Народныя мастакі Украінскай ССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Украінскай ССР
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 7 снежня
- Асобы на марках
- Асобы на манетах