Ля касцёла
| ||
Фердынанд Рушчыц | ||
Ля касцёла. 1899 | ||
польск.: Koło kościoła | ||
Матэрыял | Палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Беларусь |
Ля касцёла ці Ля касцёла. Нядзельны дзень[1] — карціна мастака Фердынанда Рушчыца, напісана ў Багданаве ў 1899 годзе. Раней была адзінай у Беларусі карцінай мастака, захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.[2]
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Мастак неаднаразова звяртаўся да тэмы мясцовага храма, адлюстроўваў яго з розных ракурсаў. Выдатны прыклад беларускага драўлянага дойлідства другой паловы XVII стагоддзя Касцёл Міхаіла Арханёла, які выяўлены на карціне, на жаль, да нашага часу не захаваўся — згарэў падчас Другой сусветнай вайны. Мы маем магчымасць бачыць яго, дзякуючы фатаграфіям сябра Рушчыца, Яна Булгака, а карціна дазваляе адчуць настрой вясновага цёплага дня, адчуць яднанне зямлі, святла, людзей, нябёсаў, гулкімі гукамі, якія льюцца з палатна.[1]
Карціна выканана ў характэрным для Рушчыца стылі сімвалічнага пейзажу: людзі ніколі не трапляюць у цэнтр глядацкай увагі, іх вобразы размытыя і падкрэслена безаблічныя — мастак прапаноўвае нам у кожным намаляваным ім чалавеку пазнаць сябе і стаць саўдзельнікам таго ці іншага яго твора.[2]
Яркі блакіт вясновага неба, палосы цёплых прамянёў сонца на драўляных збудаваннях працяты асаблівым пранізлівым каханнем і лагодай. Бачны бабінец старэнькага ўрослага ў зямлю касцёла. У яго ўпаўзаюць пахілыя старэчыя фігуркі быццам чарада доўгіх дзесяцігоддзяў, што прайшлі перад яго позіркам; старыя паважна стаяць наводдаль. Гракі на голых галінках дрэў; экспрэсіўныя бела-ружовыя аблокі, надзвычайная блакітная пранізлівасць неба, а ўдалечыні — сінія ўзгоркі і невыказны сум.[2] На ажыўшай зямлі свята — ізноў вярнулiся вясна і жыццё.[1]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в Фердинанд Рущиц (1870 – 1936). К 140-летию со дня рождения художника (руск.). Нацыянальны мастацкі музей РБ. Праверана 23 снежня 2011.(недаступная спасылка)
- ↑ а б в Барыс КРЭПАК. Богданаўская “святыня думання” Фердынанда Рушчыца (недаступная спасылка). «Культура». Праверана 23 снежня 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Палікарпаў В. “Ля касцёла” // Дыялог. – 2000. - № 6. – С. 16-17.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Тамара ГАБРУСЬ. ПАД РУШЧЫЦАВЫМІ АБЛОКАМІ . «Наша вера». Праверана 23 снежня 2011.