Перайсці да зместу

Лягніцкае княства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Лягніцкае княства
польск.: Księstwo Legnickie
чэшск.: Knížectví lehnické
ням.: Herzogtum Liegnitz
Герб
Герб
Раздзел Сілезіі ў 1248—1249 гадах. Лягніцкае княства вылучана пурпурным колерам
Раздзел Сілезіі ў 1248—1249 гадах. Лягніцкае княства вылучана пурпурным колерам
< 
 >
1248 — 1675

Сталіца Лягніца
Рэлігія Каталіцтва
Дынастыя Сілезскія Пясты
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лягні́цкае княства (польск.: Księstwo Legnickie), або Ле́гніцкае княства (чэшск.: Knížectví lehnické), або Герцагства Лігніц (ням.: Herzogtum Liegnitz) — адно з сярэдневяковых сілезскіх княстваў.

У 1248 годзе Генрых III Белы дасягнуў паўналецця і запатрабаваў ад свайго старэйшага брата — сілезскага князя Баляслава II Рагаткі — сваю долю бацькаўскай спадчыны. Генрыха падтрымала ўрацлаўскае дваранства, і Баляславу прыйшлося аддаць яму цэнтральную частку княства, дзе знаходзіўся Уроцлаў — так з'явілася Урацлаўскае княства. Сам жа Баляслаў выдаліўся ў Лягніцу, побач з якой пачала развівацца здабыча золата. Пасля гэтага сваёй долі запатрабаваў іншы брат — Конрад — які раней выбраў сабе духоўную кар'еру і стаў біскупам Пасаўскім — так у 1251 годзе ўтварылася Глагоўскае княства.

Сын Баляслава Генрых V Пузаты, які стаў князем у 1278 годзе, здолеў пашырыць тэрыторыю княства. Пасля працяглай барацьбы з Генрыхам IV Пробусам ён здолеў пасля яго смерці ў 1290 годзе атрымаць пры падтрымцы чэшскага караля Вацлава II Урацлаўскае княства, аб'яднаўшы тым самым Лягніцкія і Урацлаўскія землі пад адзіным кіраваннем. Пасля смерці Генрыха ў 1296 годзе, яго сыну Баляславу III было ўсяго 5 гадоў, і ў выніку яго абарону ўзяў на сябе Вацлаў II, тым самым моцна павялічыўшы чэшскі ўплыў у Сілезіі. У 1303 годзе Баляслаў быў пасватаны за дачку Вацлава — сямігадовую Маргарэт.

У 1305 годзе сканаў Вацлаў II, а ў наступным годзе быў забіты яго сын і спадчыннік Вацлаў III, у выніку чаго Баляслаў III нечакана стаў адным з галоўных прэтэндэнтаў на чэшскі прастол. Зрэшты, яго барацьба за чэшскую карону і польскія землі апынулася беспаспяховай і пры гэтым падарвала эканоміку Лягніцка-Ўрацлаўскіх земляў. У 1311 годзе пад націскам мясцовых дваран Баляслаў III быў вымушаны падзяліць свае землі на тры княствы: Лягніцкае, Урацлаўскае і Бжэгскае. Бжэгскае было самым маленькім і самым бедным з трох, і таму было вырашана, што той, хто выбярэ яго, атрымае грашовую кампенсацыю ад двух іншых братоў. Быўшы старэйшым з трох братоў, Баляслаў меў права першым зрабіць выбар, і да здзіўлення многіх ён выбраў сабе Бжэгскае княства, тым самым атрымаўшы заадно і грошы для рашэння ўласных фінансавых праблем. Лягніцкае княства дасталася малодшаму брату — Уладзіславу. Праз год Болеслаў забраў Лягніцкае княства сабе, таму што Уладзіслаў не змог выканаць свае фінансавыя абавязацельствы па дзяльбе спадчыны. Уладзіслаў яшчэ два гады спрабаваў выплаціць доўг і вярнуць княства, але не атрымаў поспех у гэтым і выбраў сабе духоўную кар'еру.

Быўшы ўладальнікам Лягніцы і Бжэга, Баляслаў пачаў весці актыўную знешнюю палітыку, умешваючыся ў чэшскія і польскія справы. Гэта прывяло да канфлікту з яго братам Генрыхам IV, князем урацлаўскім, што вылілася ў канцы 1320-х гадоў у шэраг узброеных канфліктаў, у якіх Генрыха выратавалі толькі высокія сцены Уроцлава.

У 1329 годзе ў Сілезію нечакана вярнуўся Уладзіслаў, які прад'явіў свае прэтэнзіі на Лягніцкае княства і абвясціў сябе васалам чэшскага караля Яна Люксембургскага. Не маючы рэсурсаў для барацьбы супраць такога магутнага праціўніка, Баляслаў 9 мая 1329 года таксама прынёс ва Уроцлаве васальную прысягу чэшскаму каралю.

У 1419 годзе лягніцкая галіна Сілезскіх Пястаў згасла, і княства перайшло да бжэгскага князя Людвіга II. Ён не меў сыноў, таму ў 1449 годзе княства было анексавана чэшскім каралём як уладанне, якое засталося без уладальніка. Праз пяць гадоў княства было адноўлена і перададзена Фрыдрыху I, сыну дачкі Людвіга II.

Пасля таго як у 1526 годзе кароль Людовік II загінуў у Мохацкай бітве, усё землі багемскай кароны, уключаючы Лягніцкае княства, перайшлі да Габсбургскай манархіі. Пасля смерці ў 1675 годзе апошняга лягніцкага кіраўніка з сілезскіх Пястаў — Георга Вільхельма фон Лігніца — княства перайшло пад прамое габсбургскае кіраванне.

У сувязі з тым, што дзякуючы шлюбам XVI стагоддзя кіраўнікі Лягніцы былі таксама і нашчадкамі маркграфаў Брандэнбурга, прускі кароль Фрыдрых II выкарыстоўваў старую спрэчку ў якасці апраўдання для сваіх дзеянняў падчас Першай Сілезскай вайны. У выніку перамогі Прусіі княства ўвайшло ў яе склад і перастала існаваць як асобная адміністрацыйная адзінка.

Першае ўзнікненне

[правіць | правіць зыходнік]

Другое ўзнікненне

[правіць | правіць зыходнік]

Трэцяе ўзнікненне

[правіць | правіць зыходнік]

Чацвёртае ўзнікненне

[правіць | правіць зыходнік]

Пятае ўзнікненне

[правіць | правіць зыходнік]