Генрых IV Пробус
| Генрых IV Сумленны | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Henryk IV Prawy | |||||||
| Партрэт працы Аляксандра Лесера | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Лешак Чорны | ||||||
| Пераемнік | Пшэмысл II | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1257 ці 1258 | ||||||
| Смерць |
23 чэрвеня 1290 Уроцлаў |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Пясты | ||||||
| Бацька | Генрых III Белы | ||||||
| Маці | Юдыта Мазавецкая | ||||||
| Жонка | Канстанцыя, Мацільда Брандэнбургская | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Ге́нрых IV Про́бус (польск.: Henryk IV Probus; каля 1258 — 23 чэрвеня 1290) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробненасці.
Сын Генрыха III Белага і Юдыты Мазавецкай, князь уроцлаўскі (з 1270 года) і кракаўскі (з 1288 года).
У першыя гады свайго кіравання выступаў саюзнікам чэшскіх каралёў. У 1271 годзе прыняў удзел у паходзе супраць Венгрыі, вынікам чаго стаў напад на яго князёў вялікапольскіх і малапольскіх. Нягледзячы на гэта, Генрых застаўся саюзнікам Чэхіі (нават тады, калі імператар Рудольф Габсбург дараваў яму тытул герцага Свяшчэннай Рымскай імперыі, каб той здрадзіў). У 1277 годзе Генрых быў узяты ў палон князем Баляславам Рагаткай (да 1278, калі аддаў яму горад Сьрода-Слёнска). У 1278 уварваўся ў Чэхію, паколькі прэтэндаваў на рэгенцтва ў гэтай краіне. Прэтэнзіі Генрыха апынуліся дарэмнымі; аднак, у якасці кампенсацыі ён атрымаў ад Рудольфа Габсбурга Клодзкскую зямлю. У 1280 годзе далучыў да сваіх уладанняў Велюнь, а ў 1284 — Олабак. Пасля смерці Лешака Чорнага заняў Кракаў і стаў князем кракаўскім (з невялікім перапынкам, калі горадам авалодаў Уладзіслаў Лакатак).
Уроцлаўскае княства завяшчаў Генрыху Глогаўскаму, аднак яго падпарадкаваў сабе Генрых V Пузаты. Кракаўскае княства адпісаў Пшэмыслу II.