Лі Вэньлян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лі Вэньлян
кіт.: Li Wenliang
Дата нараджэння 12 кастрычніка 1986(1986-10-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лютага 2020(2020-02-07)[2] (33 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Fu Xuejie[d]
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера афтальмалогія і Успышка каронавіруса 2019-nCoV
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лі Вэньлян (кіт. 李文亮, піньінь Lǐ Wénliàng 李文亮, піньінь : Lǐ Wénliàng; 12 кастрычніка 1986, Бейчжэнь — 7 лютага 2020, Ухань) — кітайскі лекар, паводле некаторых звестак, першым паведаміў пра ўспышку каранавіруса COVID-19 і быў падвергнуты пераследу з боку ўладаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ён нарадзіўся 12 кастрычніка 1986 года ў акрузе Бейчжэнь (правінцыя Ляанін). У 2004 годзе ён паступіў у медыцынскую школу Уханьскага ўніверсітэта і там вучыўся на афтальмолага. На другі год навучання ён уступіў у Камуністычную партыю Кітая. У 2011 годзе скончыў ступень магістра і пачаў працаваць у афтальмалагічным цэнтры ўніверсітэта Сямень (правінцыя Фуцзянь). У 2014 годзе ён вярнуўся ва Ухань і атрымаў пасаду лекара ў гарадской цэнтральнай бальніцы.

Ён быў жанаты з Фу Сюэцзе, іх сыну 5 гадоў. Фу была цяжарная другі раз, калі памёр муж.

Лі Веньлян і каранавірус[правіць | правіць зыходнік]

Сцвярджаецца, што 30 снежня 2019 года Вэньлян упершыню паведаміў пра новы вірус, падобны на вірус SARS, у інтэрв’ю выпускнікам універсітэцкай школы Уханьскага ўніверсітэта ў чаце WeChat, пасля чаго яго выклікалі ў міліцыю і жорстка папярэджвалі аб недапушчальнасці распаўсюджвання чутак[6] .

Распіска Лі Вэньляна аб тым, што яго папярэдзілі аб недапушчальнасці распаўсюджвання ілжывых чутак, прынятая гарадской паліцыяй Ухань

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

Вярнуўшыся на працу, лекар працягваў прымаць пацыентаў, у тым ліку і інфікаваных. 10 студзеня ў Веньляна былі сімптомы віруснай інфекцыі. 12 студзеня ён быў шпіталізаваны, але з-за адсутнасці дыягнастычных даследаванняў на новы вірус яго дыягназ быў пацверджаны толькі 1 лютага. 5 лютага яго стан рэзка пагоршыўся, і на наступны дзень пачаліся паведамленні аб яго смерці, у якіх часам смерці называлася 7 гадзін раніцы[7]. Выканаўчы дырэктар СААЗ Майк Раян выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Лі Веньляна, сказаўшы: «Мы ўсе павінны аддаць належнае працы, якую ён зрабіў»[8]. Цягам 6 лютага ў кітайскіх СМІ была апублікаваная супярэчлівая інфармацыя пра стан Лі Веньляна: сярод іншага паведамлялася, што спыненне сэрца адбылася 6 лютага ў 21.30, а пасля гэтага Вэньлян працягваў некаторы час знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, дзе лекары спрабавалі яго рэанімаваць. Паводле канчатковай інфармацыі, 7 лютага лекар памёр у 3 гадзіны ночы, да гэтага часу многія грамадскія асобы і карыстальнікі сацыяльных сетак ужо выказалі спачуванні[9].

Зноскі

  1. 武汉市公安局武昌分局中南路街派出所训诫书 — 2020. Праверана 7 лютага 2020.
  2. 武汉中心医院:李文亮经抢救无效去世 — 2020. Праверана 7 лютага 2020.
  3. 武汉中心医院:李文亮经抢救无效去世 — 2020. Праверана 7 лютага 2002.
  4. A Chinese doctor was one of the first to warn about coronavirus. He got detained — and infected. // The Washington Post / S. BuzbeeWashington: Fred Ryan, 2020. — ISSN 0190-8286; 2641-9599
  5. 纪念李文亮:我盼望好了就上一线,不想当逃兵 // 澎湃新闻(untranslated), 2020. Праверана 8 лютага 2020.
  6. Китайский врач еще 30 декабря предупредил о коронавирусе — но тогда ему никто не поверил. В итоге он сам заразился и умер // «Медуза», 3.02.2020.
  7. 新冠肺炎最早示警者之一李文亮医生去世 // The Economic Observer[en], 7.02.2020.
  8. Твиттер Майка Райана
  9. Coronavirus: Whistle-blower Dr Li Wenliang confirmed dead of the disease at 34, after hours of chaotic messaging from hospital // South China Morning Post, 7.02.2020.