Ліван (хрыбет)
Ліван? | |
---|---|
34°18′ пн. ш. 36°07′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ліва́н (араб. جبل لبنان) — горны хрыбет уздоўж узбярэжжа Міжземнага мора на тэрыторыі Лівана, на ўсходзе абмежаваны далінай Бекаа. Даўжыня — 170 км, найбольшая шырыня — 45 км. Вышыня да 3088 м (г. Курнет-эс-Саўда).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва горнага хрыбта паходзіць ад фінікійскага кораня lbn, што азначае «белы» і звязана з пакрытымі снегам горнымі вяршынямі[1].
Геалогія і рэльеф
[правіць | правіць зыходнік]Уяўляе сабой горст у выглядзе глыбавага горнага хрыбта. Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў, на поўначы таксама — з базальтаў.
Заходні схіл моцна рассечаны, ступенямі спускаецца да мора, усходні схіл круты. На поўдні хрыбет абмежаваны скідамі з вузкай цяснінай Эль-Літані , на поўначы — нізінай Нахр-эль-Кебір . На заходнім схіле карставая пячора Джэйта (аб’ект турызму).
Клімат і расліннасць
[правіць | правіць зыходнік]Клімат міжземнаморскі. Ападкаў на заходнім схіле выпадае больш за 1000 мм, усходні — больш сухі. Порыстыя вапнякі спрыяюць інфільтрацыі атмасферных ападкаў.
На бедных вапняковых глебах пануюць міжземнаморскія хмызнякі (маквіс і фрыгана), сухія стэпы; на асобных участках, складзеных пескавікамі, невялікія гаі з ліванскага кедра, алепскай хвоі, дуба, клёна, кіпарыса. На ўзбярэжжы вырошчваюцца садовыя культуры (алівы, абрыкосы, яблыкі).
Зноскі
- ↑ Room, Adrian (2005). Placenames of the World: Origins and Meanings of the Names for 6,621 Countries, Cities, Territories, Natural Features and Historic Sites (2nd ed.). McFarland. pp. 214–216. ISBN 978-0-7864-2248-7. Архівавана з арыгінала 5 September 2015. Праверана 20 June 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).