Лічбы (раман)
Лічбы | |
---|---|
Аўтар | Віктар Алегавіч Пялевін |
Мова арыгінала | руская |
Дата першай публікацыі | 2003 |
«Лічбы» (руск.: «Числа») — пяты раман рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаваны ў 2003 годзе[1].
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Раман распавядае пра жыццё савецкага хлопчыка Сцёпы, які звяртаецца да дапамогай да магіі лічбаў. Спачатку ён абраў у якасці лічбы-апекуна сямёрку, але затым змяніў свой выбар на карысць лічбы 34. Па-першае, сямёрцы «пакланяліся» шматлікія вядомыя асобы, і Сцёпа ацэньваў свае шанцы «быць пачутым» лічбай 7 як мінімальныя. Па-другое, сума 3 і 4 дае тую ж сямёрку. Пасля, заўсёды кіруючыся сваёй лічбай і яе асаблівасцямі, Сцёпа стаў прадпрымальнікам, а ў постсавецкі перыяд і вельмі паспяховым банкірам. Лёс зводзіць яго і з праявамі варожай лічбы 43, якая з’яўляецца антыподам лічбы 34. І, што яшчэ горш, Сцёпа выявіў, што іншы расійскі банкір, які знаходзіцца ў той жа вагавой катэгорыі і верціцца ў падобных колах, выбраў лічбу 43 у якасці свайго асабістага заступніка. Сустрэчу з гэтым чалавекам прадказала яму задоўга да таго варажбітка. Калі Сцёпе спаўняецца 43 гады, гэта акалічнасць прыносіць яму шмат непрыемнасцяў, ставіць яго ў вельмі нязручныя сітуацыі, і падрывае баланс яго ўнутранага свету.
Твор, як і многія іншыя раманы Пялевіна, поўны паралеляў са з’явамі сучаснай культуры. Напрыклад, Мюс Джуліянаўна (жанчына Сцёпы) атаясамляе і сябе, і яго з пакемонамі, а супрацоўнік ФСБ атаясамляе сябе з джэдаем.
Выданні
[правіць | правіць зыходнік]Раман быў выдадзены ў 2003 годзе ў складзе зборніка «ДПП (NN)», пасля чаго неаднаразова перавыдаваўся. У 2014 годзе выйшаў пераклад на французскую мову.
- На рускай мове
- Пелевин, В. О. Числа. — М.: Эксмо, 2006. — 288 с. — ISBN 978-5-699-86972-5.
- Пелевин, В. О. Числа. — М.: Эксмо, 2012. — 320 с. — 4 100 экз. — ISBN 978-5-699-59527-3.
- Пелевин, В. О. Числа. — М.: Эксмо-Пресс, 2012. — 352 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-5-699-59379-8.
- Пелевин, В. О. Числа. — М.: Эксмо-Пресс, 2016. — 288 с. — 4 100 экз. — ISBN 978-5-699-48385-3.
- На іншых мовах
- На французскай: Viktor Pelevine. Les Nombres. — Paris, Alma Éditeur, 2014. — 381 page — ISBN 978-2362791291.