МАЗ-СПОРТаўта
МАЗ-СПОРТаўта (СК "МАЗ-СПОРТаўта", MAZ-SPORTauto) — беларуская спартыўная каманда па ралі-рэйдах Мінскага аўтамабільнага завода (Мінск, Рэспубліка Беларусь). Каманда выступае на гоначных аўтамабілях маркі МАЗ.
Гісторыя СК "МАЗ-СПОРТаўта"
[правіць | правіць зыходнік]Каманда была створана ў 2010 годзе. Для спартыўнага аўтамабіля за аснову быў узяты серыйны паўнапрывадны грузавік МАЗ-5309. Першая спартыўная машына была сабрана ў сціснутыя тэрміны на магутнасцях эксперыментальнага цэха заводу. У машыне была ўсталявана 16-ступеністая каробка перадач ZF, шыны Continental, рухавік Д280.5-14 (800 к.с., 8 цыліндраў, аб'ём 17,2 літраў, падрыхтаваны Мінскім маторным заводам).
У першай жа гонцы «Шаўковы шлях—2010» каманда фінішавала на 12 месцы[1] Макет першага спартыўнага грузавіка МАЗ-5309RR зараз усталяваны ў ведамасным дзіцячым летнім лагеры «Зубраня»[2].
На другім для каманды[3] «Шаўковым шляху—2011» грузавікі СК "МАЗ-СПОРТаўта" занялі 18-е і 23-е месцы[4]. На гэтай гонцы быў прадстаўлены другі[5] гоначны балід каманды (новая версія спартыўнага грузавіка была істотна палегчана, былі ўзмоцнены рысоры) і мадэрнізавана машына тэхнічнага суправаджэння[6].
Першым начальнікам каманды быў Рыгор Пацкевіч. У 2011 годзе начальнікам каманды быў прызначаны Валерый Казлоўскі, які таксама выступаў у якасці штурмана. Але пасля няўдалага[7] выступу на Дакары-2016 кіраўніцтва заводу прыняло рашэнне пра змену кіраўніцтва каманды. З 2016 году камандай кіруе Сяргей Вязовіч, паралельна з'яўляючыся пілотам асноўнага экіпажа[8].
Гоначныя аўтамабілі
[правіць | правіць зыходнік]За 5 гадоў каманда змагла пабудаваць 5 спартыўных грузавікоў трох пакаленняў. Увесь час вядзецца праца над удасканаленнем канструкцыі[9][10], зніжэннем вагі, паляпшэннем умоў працы экіпажа. У першых двух пакаленнях гоначных машын былі ўсталяваны рухавікі Яраслаўскага і Тутаеўскага маторных заводаў. З 2015 года ў трэцім пакаленні балідаў выкарыстоўваюцца рухавікі Gyrtech чэшскай кампаніі Buggyra.
У снежні 2018 года была прэзентавана капотная машына новага пакалення — МАЗ-6440RR[11].
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Ралі «Дакар»
[правіць | правіць зыходнік]Пілот | Машына | Вынікі выступаў на Ралі «Дакар» | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | ||
Васілеўскі А. | МАЗ-5309RR | 31 | 21 | 31 | 10 | Сыход | 6 | 13 | 8 | 12[12] | — |
Васілеўскі У. | МАЗ-5309RR | 25 | — | ||||||||
Вязовіч С. | МАЗ-5309RR | — | 27 | 11 | 34 | Сыход | 13 | 2 | 6 | ||
МАЗ-6440RR | 3 | Сыход[13] | |||||||||
Вішнеўскі А. | МАЗ-5309RR | — | — | — | — | — | 21 | 14 | 11 | 8 | |
МАЗ-6440RR | 6[14] |
Зноскі
- ↑ Белорусская команда заняла 12-е место . dakar.4x4.by. Праверана 5 чэрвеня 2016.
- ↑ Спортивный МАЗ для детского лагеря “Зубренок”(недаступная спасылка). ADT.BY Автомобильный журнал Автодайджест. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2015. Праверана 21 чэрвеня 2016.
- ↑ Дубль два(недаступная спасылка). motor.ru. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2016. Праверана 21 чэрвеня 2016.
- ↑ Гонщики "МАЗ-СПОРТавто" с успехом прошли ралли-рейд "Шелковый путь" . Российская газета. Праверана 21 чэрвеня 2016.
- ↑ Юрий Гоголев. МАЗ создал новые болиды для серии Дакар (руск.). autocentre.ua (6 ліпеня 2011). Праверана 21 чэрвеня 2016.
- ↑ Владимир Чехута. Спортивные МАЗы собрались в путь(недаступная спасылка). abw.by (14 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2016. Праверана 21 чэрвеня 2016.
- ↑ Роман Шантар. Руководитель "МАЗ-СПОРТавто": из неудач важно делать правильные выводы . sputnik.by (27 сакавіка 2016). Праверана 21 чэрвеня 2016.
- ↑ Сергей Вязович возглавил команду «МАЗ-СПОРТавто» | Во славу Родины — Свежий выпуск(недаступная спасылка). vsr.mil.by. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2016. Праверана 21 чэрвеня 2016.
- ↑ МАЗ - 5309RR '15 (Спортивные модели) - история, фотографии, журналы . trucksplanet.com. Праверана 21 чэрвеня 2016.
- ↑ Новый раллийный МАЗ для «Дакара» оснащён двигателем на основе Caterpillar мощностью 930 л. с. Сам грузовик стал на 300 кг легче - Авто onliner.by . Onliner.by. Праверана 21 чэрвеня 2016.(недаступная спасылка)
- ↑ МАЗ-6440RR — первый спортивный "капотник" из Минска. Не только мощный и маневренный, но и эффектно выглядит! // abw.by (руск.)
- ↑ Profil of ALEKSANDR VASILEVSKI - MAZ-SPORTAUTO - Dakar // dakar.com (англ.)
- ↑ Profil of SIARHEI VIAZOVICH - MAZ-SPORTAUTO - Dakar // dakar.com (англ.)
- ↑ Profil of ALIAKSEI VISHNEUSKI - MAZ-SPORTAUTO - Dakar Архівавана 21 студзеня 2021. // dakar.com (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://maz.by/ Архівавана 13 мая 2020.
- http://maz.by/ru/about/sport/ Архівавана 18 студзеня 2017.
- http://adt.by/sportivnyj-maz-dlya-detskogo-lagerya-zubrenok/ Архівавана 31 ліпеня 2015.
- Відэа