Мабільны тэлефон
Выгляд
Мабільны тэлефон — мабільная камунікацыйная прылада, прызначаная пераважна для галасавых зносін.
Тэхналагічную аснову мабільнай сувязі складае радыёсувязь.
У цяперашні час сотавая сувязь — самая распаўсюджаная з усіх відаў мабільнай сувязі, таму звычайна мабільным тэлефонам завуць сотавы тэлефон, аднак мабільнымі тэлефонамі, акрамя сотавых, з’яўляюцца таксама спадарожнікавыя тэлефоны, радыётэлефоны і апараты магістральнай сувязі .
У прастамоўі — «мабільнік», «труба», «мабіла» і г.д.
Гісторыя мабільных тэлефонаў
[правіць | правіць зыходнік]- 6 сакавіка 1983 кампанія Motorola выпусціла першы ў свеце камерцыйны партатыўны сотавы тэлефон. Апарат DynaTAC 8000X, на які было выдаткавана больш за $100 млн, распрацоўваўся 15 гадоў. Тэлефон важыў 794 грамы і меў памеры 33 x 4,4 x 8,9 см. Зараду акумулятараў хапала на 8 гадзін працы ў рэжыме чакання або на адну гадзіну ў рэжыме гутаркі. У розніцу тэлефон каштаваў 3995 долараў ЗША.
- У 1984 годзе карыстальнікаў мабільнай сувязі было каля 300 тысяч чалавек, у 2003 ужо больш за 1,2 млрд.
Гісторыя мабільнай сувязі ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Глядзі Сотавая сувязь
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Віды мабільных тэлефонаў
[правіць | правіць зыходнік]- Сотавы тэлефон
- Спадарожнікавы тэлефон
- Апарат транкавай сувязі
- Аўтамабільны радыётэлефон
- Радыётэлефон далёкага дзеяння
- Радыётэлефон блізкага дзеяння
- Смартфон
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Гайдфон
- Уокі-токі
- Пэйджар
- Мабільнік (2006) — раман Стывена Кінга
- SAR
- Multisync
- Мабільны кантэнт
- Мабільны этыкет
- Радыёвыпраменьванне
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мабільны тэлефон