Пэйджар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пэйджар

Пэ́йджар[1] (ад англ. page — выклікаць, якое, у сваю чаргу, паходзіць ад слова page — паж, слуга, хлопчык на пабягушках — пар. «to send a page after»[2]) — прыёмнік персанальнага выкліку. Паведамленні на яго перадаюцца праз пэйджынгавую сетку. Для таго, каб адправіць пошту на пэйджар, трэба набраць тэлефон аператара, паведаміць нумар ці назву абанента і прадыктаваць паведамленне.

Кожнаму пэйджару ў сістэме прысвойваецца індывідуальны код, які служыць своеасаблівым адрасам, па якім інфармацыя трапляе да патрэбнага абанента. Паведамленне для перадачы паступае праз тэлефон ці электронную пошту да аператара сістэмы, які накіроўвае яго па радыёканалу ў пэйджынгавую сетку з указаннем індывідуальнага кода атрымальніка. Прыём паведамлення магчымы толькі пэйджарам — уладальнікам гэтага кода. Аб'ём інфармацыі, якая перадаецца, можа дасягаць некалькіх сотняў знакаў, працягласць перадачы — некалькі секунд. Пэйджар мае памяць, якая дазваляе запісваць прынятыя паведамленні і потым праглядаць іх у любы зручны для карыстальніка час. Ён істотна таннейшы за мабільны тэлефон і вельмі зручны ў выпадках, калі двухбаковая сувязь неабавязковая, напрыклад для выкліку аварыйных брыгад пры аварыях на лініях электраперадачы, на газа- і нафтаправодах, для сувязі з людзьмі, якія адпачываюць на дачы пры адсутнасці тэлефона, для апавяшчэння жыхароў прыбярэжных пасёлкаў пра тое, што насоўваецца шторм.

Першы ў свеце пэйджар выпусціла кампанія Motorola у 1956 годзе. Першыя пэйджары ўзялі на ўзбраенне супрацоўнікі бальніц і менеджары. Потым пэйджарамі абзавяліся ўсе, хто хацеў быць заўсёды даступным.

У краінах СНД пэйджары былі досыць папулярнымі ў 1990-х гадах. У 19931997 гг. яны былі модным аксэсуарам і прыкметай паспяховасці, а ў 1997-1999 гг. распаўсюдзіліся практычна паўсюдна і сталі штодзённымі. На пачатку 2000-х у сувязі з распаўсюджаннем мабільных тэлефонаў і зніжэннем кошту паслуг мабільнай сувязі і SMS пэйджары практычна зніклі.

Зноскі

  1. Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - ISBN 978-985-08-1365-7 : 53 334 р.
  2. Online Etymology Dictionary

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]