Перайсці да зместу

Сотавая сувязь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вяршыня сотавай вежы.

Сотавая су́вязь — від мабільнай сувязі, заснаваны на перадачы даных па радыёхвалях у сотавай сетцы.

Сотавая сетка пакрывае пэўны абшар абслугоўвання, падзелены на падобныя да пчаліных сот (адсюль назва) абсягі радыусам да 30 км, кожны з якіх мае базавую станцыю  (англ.) (БС) з пэўнай колькасцю модуляў прыёмна-перадавальнага абсталявання. Кожнай БС вылучаюць пэўныя частоты для радыёсувязі. Пры гэтым для выключэння ўзаемных завад аднолькавыя частоты прасторава аддаленыя адна ад адной БС. Сувязь між падпісчыкамі з адной соты ажыццяўляецца з дапамогай БС. Паміж падпісчыкамі з розных сот, у тым ліку пры перамяшчэнні з адной соты ў іншую, таксама з падпісчыкамі стацыянарнай тэлефоннай сеткі — з дапамогай асяродка камутацыі мабільнай сувязі. Лічбавы спосаб перадачы знакаў забяспечвае ахову паведамленняў  (англ.) ад недазволенага доступу, устойлівасць і высокую якасць сувязі, перадачу даных і доступ да сотавай сувязі аднолькавага стандарту розных краін[1].

Стандарты сотавай сувязі

[правіць | правіць зыходнік]
Стандарты сотавай сувязі.

Стандарты сотавай сувязі апісваюцца пакаленнямі ад 1G да 5G, кожнае наступнае з якіх прадастаўляе большую хуткасць, меншую затрымку і падтрымку большай колькасці прылад:

  • 1G — першае пакаленне сотавай сувязі з падтрымкай толькі аналагавага падлучэння
  • 2G — другое пакаленне з падтрымкай лічбавай перадачы даных:
  • 4G:
    • LTE (TD-LTE, LTE Advanced, LTE Advanced Pro)
    • WiMAX (WiMAX-Advanced)

Сотавая сувязь у Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

Першым прадпрыемствам сотавай сувязі ў краіне 7 жніўня 1991 года стаў «БелСел». У ліпені 1998 года з’явілася прадпрыемства «А1» (тым часам Velcom), якое 16 красавіка 1999 года стала першым пастаўшчыком паслуг сотавай сувязі стандарту GSM. На канец 2014 года ў Беларусі было 11 401,9 тысяч падпісчыкаў сотавай сувязі[2], што перавышала колькасць насельніцтва краіны на 17,4 %, калі на пачатак 2013 года іх лік перавышаў колькасць жыхароў Беларусі на 16,6 %.[3]

Зноскі

  1. Эдуард Ліпковіч. Сотавая радыёсувязь // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 90. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2.
  2. Сяргей Смірноў. Белстат: количество абонентов сотовой связи в Беларуси растет, охват территории уменьшается. Onliner.by (20 сакавіка 2015). Праверана 13 студзеня 2017.
  3. Андрэй Асфура. У Беларусі знізілася пранікненне сотавай сувязі. БелТА (28 лютага 2013). Праверана 13 студзеня 2017.