Мазульскі
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Мазульскі
|
Мазульскі (руск.: Мазульский) — пасёлак гарадскога тыпу ў Краснаярскім краі Расіі. Уваходзіць у склад гарадскога акругі горад Ачынск. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1940 года.
11 лістапада 1941 года руднік перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Ачынскаму гарадскому Савету. Пасёлак атрымаў назву Марганцавы руднік. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны здабыча руды ішла вялікімі аб’ёмамі. Ён з’яўляўся пастаўшчыком марганцавай руды на ўсю Сібір і Далёкі Усход. У 1955 годзе руднік быў закансерваваны. Частка жыхароў перайшла працаваць на Ачынскі гліназёмны камбінат.