Лесасібірск
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Лесасібірск (руск.: Лесосибирск) — горад (з 1975) у Расіі, краявога падпарадкавання Краснаярскага края. Насельніцтва 64,9 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1975 годзе. Горад размешчаны на рацэ Енісей, за 300 км ад Краснаярска. Рачны порт, чыгуначная станцыя. Прадпрыемствы лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці.