Майкл Кларк Ракфелер
Майкл Кларк Ракфелер | |
---|---|
Michael Clark Rockefeller | |
Дата нараджэння | 18 мая 1938[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 1961[2] (23 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Нельсан Олдрыч Ракфелер |
Маці | Mary Rockefeller[d] |
Род дзейнасці | антраполаг, фатограф, падарожнік-даследчык |
Навуковая сфера | антрапалогія |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Майкл Кларк Ракфелер (англ.: Michael Clark Rockefeller, 18 мая 1938 — знік 17 лістапада 1961) — амерыканскі калекцыянер, вандроўнік і антраполаг. Даследаваў культуру папуаскіх народаў на захадзе Новай Гвінеі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Майкл Кларк Ракфелер нарадзіўся ў заможнай сям'і Н. Э. Ракфелера, будучага віцэ-прэзідэнта ЗША. У 1960 г. скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Некалькі месяцаў служыў у арміі ЗША. Удзельнічаў у гарвардскай экспедыцыі да народа дані ў заходнюю частку Новай Гвінеі. Вярнуўся ў Новую Гвінею яшчэ раз для збору калекцыі прадметаў культуры тады мала вывучанага народа асмат.
Знікненне
[правіць | правіць зыходнік]17 лістапада 1961 г. каноэ, у якім плылі М. К. Ракфелер і яго галандскі калега было знойдзена перакуленым. Абодва даследчыкі зніклі. Былі арганізаваны пошукі, якія скончыліся беспаспяхова. У 1964 г. быў афіцыйна абвешчаны мёртвым. Мяркуецца, што ён загінуў на рацэ ад кракадзілаў або быў забіты асматамі. Аднак таямнічыя абставіны смерці выклікалі чуткі, што М. К. Ракфелер застаўся жывы і патаемна вядзе існаванне сярод тубыльцаў.
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Яго калекцыя драўляных скульптур стала важнай асновай збору культуры асмат у музеі Метраполітэн у Нью-Ёрку[3]. У 1963 г. урад Інданезіі на доўгі час зачыніў землі асмат для даследчыкаў. Дазвол на правядзенне экспедыцый быў дадзены толькі ў 1991 г. За гэты час традыцыйная культура асмат зведала значныя змены.[4].
Аб пошуках М. К. Ракфелера быў зняты дакументальны фільм, які ўтрымоўваў этнаграфічныя звесткі і стаў своеасаблівым помнікам маладому даследчыку.
Зноскі
- ↑ Michael Clark Rockefeller // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ The Asmat
- ↑ THE WORLD OF THE ASMAT Архівавана 5 лютага 2012.