Максім Мікалаевіч Лепскі
Поўнае імя | Максім Мікалаевіч Лепскі | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 красавіка 1992[1] (32 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Расія | ||||||||||||||||||
Рост | 189 см | ||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
Максім Лепскі (нар. 8 красавіка 1992, Ялта) — расійскі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец маскоўскіх клубаў, прафесійную кар’еру пачаў у 2010 годзе ў казанскім «Рубіне-2». У 2012 годзе гуляў за саратаўскі «Сокал», дзе здолеў замацавацца ў стартавым складзе. У 2013 годзе перайшоў у «Растоў», дзе выступаў у асноўным за моладзевы склад. 4 мая 2013 года дэбютаваў у расійскай Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Кубані» (0:2).
Улетку 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў «Хімкі», але правёў толькі шэсць матчаў за каманду. У 2015 годзе, пакінуўшы «Растоў», стаў іграком пензенскага «Зеніта». Правёў у «Зеніце» паўтары гады, у 30 матчах забіў 2 галы.
У лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у беларускі клуб «Нафтан» і ў выніку падпісаў кантракт[2]. У складзе «Нафтана» стаў адным з асноўных нападнікаў. У ліпені 2017 года пакінуў наваполацкі клуб[3].
У лютым 2018 года праходзіў прагляд у «Смалявічах», але беспаспяхова[4], пасля чаго завяршыў кар’еру.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Maksim Lepskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Мараховский, Штыгель, Лисица и еще четыре игрока стали игроками "Нафтана" (руск.). football.by (27 лютага 2017). Праверана 7 мая 2024.
- ↑ Теверов, Шкурко и Лепский покинули "Нафтан" (руск.). football.by (7 ліпеня 2017). Праверана 7 мая 2024.
- ↑ Российский полузащитник Лепский не прошел просмотр в «Смолевичах» (руск.). by.tribuna.com (27 лютага 2018). Праверана 7 мая 2024.