Перайсці да зместу

Малара (востраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малара
італ. Molara
Знешні выгляд
Знешні выгляд
Характарыстыкі
Плошча3,41 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
40°52′10,80″ пн. ш. 9°43′32″ у. д.HGЯO
АкваторыяТырэнскае мора
Краіна
Малара (востраў) (Італія)
Малара
Малара
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Малара (італ.: Molara) — востраў на паўночным усходзе італьянскага аўтаномнага рэгіёна Сардзінія. Плошча — 3,41 км². Сталага насельніцтва няма.

Малара месціцца ў 1,6 км ад паўночна-усходняга берага Сардзініі, у 256 км на паўднёвы захад ад Рыма, сталіцы Італіі. Даўжыня з захаду на ўсход — 2,4 км. Найбольшая шырыня — 1,77 км. Суша складаецца з вапнякоў і граніта. Берагі скалістыя, толькі на заходнім баку вылучаюцца пясчаныя пляжы. Найвышэйшы пункт — 158 м над узроўнем мора. На востраве ёсць крыніцы пітной вады.

Востраў быў населены ў перыяд сярэднявечча. Захаваліся капліца XV ст. і рэшткі жаночага кляштара. Канчаткова пакінуты насельнікамі ў сярэдзіне XX ст. У спадчыну ад іх захаваліся насаджэнні маслін. Сустракаюцца зараснікі фісташак, ядлоўца, шыпшыны, мальвакветных раслін. Фаўна прадстаўлена здзічэлымі каровамі і козамі, грызунамі, яшчаркамі і чарапахамі. Гняздуе 25 відаў птушак.

У нашы дні востраў знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. Перыядычна наведваецца турыстамі.