Малгажата Банась
Малгажата Банась | |
---|---|
Род дзейнасці | манахіня |
Дата нараджэння | 10 красавіка 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 красавіка 1966 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Малгажата Банась, сапр. Людвіка Банась (польск.: Małgorzata Banaś; 10 красавіка 1896, в. Клеча Дольна каля Вадавіцаў — 26 красавіка 1966, Навагрудак, БССР) — каталіцка манашка, назарэтанка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 10 красавіка 1896 года ў в. Клеча Дольна (каля Вадавіцаў).
15 сакавіка 1917 года ўступіла ў Кангрэгацыю Сясцёр Святой Сям’і з Назарэта. Выконвала звычайныя паслугі ў розных законных дамах: у Вадавіцах, Стрыі, Кракаве, Гродне, Варшаве.
У 1934 годзе была скіравана ў Навагрудак. Падчас Другой сусветнай вайны, у 1939—1943 гадах, працавала ў мясцовым шпіталі.
Была адзінай сярод дванаццаці сясцёр назарэтанак, якая пазбегла арышту і расстрэлу гітлераўцамі 1 жніўня 1943 года. Пазней дапамагала ў пошуках ў лесе месца забойства сясцёр, прысутнічала пры іх эксгумацыі і перапахаванні пры навагрудскай фары. Сваё ацаленне зразумела як знак волі Божай, як знак таго, што яна павінна застацца ў Навагрудку, каб апекавацца навагрудскім фарным касцёлам і дапамагаць мясцовым вернікам, падтрымліваць у іх сэрцах дух каталіцкай веры.
Навагрудцы называлі сястру Малгажату «ахоўніцаю табэрнакулюма». Яна збірала вернікаў на малітву, упрыгожвала алтары, а калі не было святара, кіравала набажэнствамі. Сястра Малгажата арганізоўвала духоўную і матэрыяльную дапамогу для святароў і свецкіх вернікаў, сасланых у Сібір. Жыла ў цяжкіх умовах у сакрыстыі фарнага касцёла, нястомна малілася і працавала.
Памерла 26 красавіка 1966 года ў Навагрудку і пахавана на мясцовых могілках.
У 2021 годзе Папа Францішак ухваліў дэкрэт аб гераічнасці цнот ацалелай назарэтанкі з Навагрудка[1].
Зноскі