Перайсці да зместу

Марат Касем

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марат Касем
лат.: Marats Kasems
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 сакавіка 1990(1990-03-14) (34 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, прапагандыст

Марат Касем (лат.: Marats Kasems; 14 сакавіка 1990, Рыга, Латвійская ССР, СССР) — латвійскі журналіст і палітолаг. Былы галоўны рэдактар інфармацыйнага агенцтва Sputnik.

Марат Касем нарадзіўся ў Рызе 14 сакавіка 1990 года. Бацька — еменскі араб і вайсковец Фадэль Касем, маці — Святлана[1]. Вучыўся фартэпіяна ў Саласпілскай музычнай школе, вывучаў паліталогію ў Латвійскім універсітэце (які не скончыў) і ў Расійскім універсітэце дружбы народаў, дзе атрымаў ступень магістра.

У 2013 годзе Касем балатаваўся кандыдатам у дэпутаты Саласпілскай думы ад партыі «Saskaņa», але пасля быў выключаны з партыі пасля таго, як у сацыяльных сетках шырокую ўвагу прыцягнула відэа, на якім ён у некарэктнай форме скардзіцца на вынікі муніцыпальных выбараў.

У 2018 годзе Касем вылучыў сваю кандыдатуру на парламенцкіх выбарах ад партыйнага альянсу «За альтэрнатыву». Ён быў уключаны ў спіс як журналіст расійскага СМІ Расія сёння. Пазней Касем стаў рэдактарам Sputnik Літва. У 2019 годзе Літва аб’явіла яго персонай нон грата і забараніла яму ўезд у краіну на пяць гадоў[2].

30 снежня 2022 г. Касем быў затрыманы ў Латвіі па падазрэнні ў шпіянажы і парушэнні эканамічных санкцый Еўрапейскага саюза. Пракуратура прад’явіла Касему абвінавачанне па артыкуле Крымінальнага кодэкса за дапамога замежнай дзяржаве ў акце, накіраваным супраць Латвійскай Рэспублікі. У красавіку 2023 года ён быў вызвалены з турмы ў абмен на падпісанне пагаднення аб нявыездзе. У ліпені 2023 года, паводле пастановы Генеральнай пракуратуры аб вынясенні прысуду, Касем быў прызнаны вінаватым і асуджаны за дапамогу замежнай дзяржаве ў дзеянні супраць Латвіі. З улікам прызнання віны і раскаяння Касем быў аштрафаваны на 15 500 еўра[3][4][5].

31 жніўня 2023 года ў шырокім інтэрв’ю парталу Delfi Касем заявіў, што працуючы на прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва, ён выконваў брудную і зарабляў мала. Касем таксама прызнаўся, што не плануе вяртацца ў Расію[6]. Праз 5 хвілін пасля публікацыі інтэрв’ю было выдаленае.

  1. Наследный принц из Саласпилса: потомок йеменского султана (руск.). press.lv. Праверана 3 верасня 2023.
  2. Sputnik получил недвусмысленный сигнал. Шеф-редактор пророссийского пропагандистского издания Марат Касем задержан по обвинению в нарушении санкции и, возможно, шпионаже. Что об этом известно. Новая газета Европа (14 кастрычніка 2067). Праверана 3 верасня 2023.
  3. LTV: оштрафованным на 15 000 евро за поддержку России является шеф-редактор "Sputnik Литва" Марат Касем (руск.). rus.delfi.lv. Праверана 3 верасня 2023.
  4. Киселёв: у задержанного шеф-редактора Sputnik Литва Касема изъяли телефон (руск.). Новости России, СНГ и мира - ИА REGNUM. Праверана 3 верасня 2023.
  5. Новости, Р. И. А.. Киселев сообщил, что журналист Касем говорил о политическом преследовании (руск.). РИА Новости (5 студзеня 2023). Праверана 3 верасня 2023.
  6. "Я выполнял грязную работу и получал за нее мало". Марат Касем о работе на Киселева, тюрьме и решении остаться в Латвии. webcache.googleusercontent.com. Праверана 3 верасня 2023.