Марк Сяргеевіч Харытонаў
Марк Сяргеевіч Харытонаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 31 жніўня 1937[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 студзеня 2024[3] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, пісьменнік, эсэіст |
Мова твораў | руская |
Марк Сяргеевіч Харытонаў (руск.: Марк Серге́евич Харито́нов; 30 жніўня 1937, Жытомір, Украінская ССР — 5 студзеня 2024, Масква) — рускі пісьменнік, эсэіст, паэт і перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 30 жніўня 1937 года ў Жытоміры ў сям’і служачых. У 1960 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Працаваў настаўнікам, адказным сакратаром у шматтыражнай газеце, рэдактарам у выдавецтве. З 1969 года — свабодны літаратар, зарабляў у асноўным перакладамі.
У апошні час жыў у Маскве.
Памёр 5 студзеня 2024 года[5].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Прозу піша з 1963 года, у друку дэбютаваў як празаік аповесцю «Дзень у лютым». Першая кніга (зборнік аповесцяў таго ж назвы) выйшла ў 1988 годзе. Член Саюза пісьменнікаў Расіі і рускага ПЭН-клуба.
З 2002 года вершы друкаваліся ў часопісах «Знамя», «Арион», «Иерусалимский журнал», «Зарубежные записки».
Перакладаў з нямецкай творы Томаса Мана, Стэфана Цвэйга, Франца Кафкі, Эліяса Канеці, Германа Гесэ і іншых.
Проза і эсэістыка Харытонава перакладзеная на англійскую, французскую, чэшскую, нямецкую, галандскую, партугальскую, кітайскую, японскую, шведскую, сербскую і венгерскую мовы.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Аповесці
- Прохар Мяньшуцін (1971)
- Эцюд пра маскі (1972)
- Дзень у лютым (1976)
- Правінцыйная філасофія (1977)
- Вартаўнік (1988)
- Набліжэнне (1998)
- Канвеер (2000)
- Настаўнік хлусні (казачная аповесць для дзяцей) (2003)
- Вузел жыцця (2011)
- Свята нечаканасцяў (казачная аповесць для дзяцей) (2017)
- Хірургія лёсу (2019)
- Раманы
- Два Іваны (1980)
- Лініі лёсу, або Куфэрак Мілашэвіча (1992)
- Вяртанне ніадкуль (1995)
- Праект Адзінота (1995)
- Убачыць больш (2012)
- Джокер, або загалоўкі ў канцы (2014)
- Правінцыйная філасофія (трылогія) (2017)
- Зборнікі апавяданняў
- Цыкл «Галасы» (1990)
- Amores novi (2000)
- Поры жыцця (2007)
- Лавец аблокаў (2008)
- Зборнікі эсэ
- Спосаб існавання (1997)
- Стэнаграфія канца стагоддзя (2002)
- Урокі шчасця (2009)
- Стэнаграфія пачатку стагоддзя (2011)
- Пуцяводныя зоркі (2014)
- Стэнаграфія новага часу (2019)
- Вершы
- Віно пазнейшых гадоў (2017)
- Мой век (2019)
- Лісты
- Марк Харытонаў; Барыс Хазанаў. «…Пішы, мой сябар. Перапіска. 1995—2004» (2012)
- Марк Харытонаў; Барыс Хазанаў. «…Пішы, мой сябар. Перапіска. 2005—2011» (2012)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- літаратурная прэмія «Рускі Букер» (1992) за раман «Лініі Лёсу, або Куфэрак Мілашэвіча».
- французская прэмія за найлепшую замежную кнігу (1997).
Зноскі
- ↑ Mark Sergejewitsch Charitonow // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ ХАРИТОНОВ Марк Сергеевич // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 600–601. — ISBN 5-94848-307-X
- ↑ https://www.facebook.com/akharitonoff/posts/pfbid0D8pLoHPZxfNLjzybDb313Q9ixRP4jHvD1Sn68245GDax2cXGHQWbPVNzev64YUk7l
- ↑ Радыё Свабода — Прага: 1949.
- ↑ Умер писатель Марк Харитонов (руск.) . mosgupritual.ru (8 студзеня 2024). Праверана 15 студзеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Марк Сергеевич Харитонов у сеткавым выданні «Горький».
- Лірыка Харытонава.
- Нарадзіліся 31 жніўня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Жытоміры
- Памерлі 5 студзеня
- Памерлі ў 2024 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Выпускнікі МПДУ
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 30 жніўня
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
- Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя
- Перакладчыкі Расіі
- Паэты Расіі
- Члены Саюза пісьменнікаў Расіі
- Перакладчыкі з нямецкай мовы