Марцэлі Косман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцэлі Косман
Дата нараджэння 8 мая 1940(1940-05-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 снежня 2023(2023-12-29) (83 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Узнагароды
афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы

Марцэлі Косман (лац.: Marceli Kosman; 8 мая 1940, Ізбіца Куяўска, цяпер Куяўска-Паморскага ваяводства, Польшча — 29 снежня 2023[3]) — польскі гісторык. Доктар габілітаваны (1971), прафесар (1988).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Пазнаньскі ўніверсітэт. 3 1967 года ва ўніверсітэце гісторыі Польскай АН у Познані, з 1976 — дырэктар Курніцкай бібліятэкі Польскай АН, у 1983—1993 — загадчык кафедры гісторыі Усходняй Еўропы Вышэйшай педагагічнай школы ў Аполі (цяпер Апольскі ўніверсітэт), з 1987 — загадчык аддзела журналістыкі Інстытута паліталогіі і журналістыкі Пазнаньскага ўніверсітэта.

Аўтар прац па гісторыі культуры новага часу, царквы ў ВКЛ, дыпламатыі, гісторыі Беларусі і Літвы, у т.л.: «Рэфармацыя і контррэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім у святле канфесійнай прапаганды» (1973), «Гісторыя Беларусі» (1979), «Арол і Пагоня» (1992), «Могілкі даўняй Вільні» (1994).

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Na tropach bohaterów «Trylogii» (1966)
  • Wielki książę Witold (1967)
  • Władysław Jagiełło (1968)
  • Królowa Bona (1971)
  • Historia Białorusi (1979)
  • Zmierzch Perunka, czyli ostatni poganie nad Bałtykiem (1981)
  • Orzeł i Pogoń. Z dziejów polsko-litewskich XIV—XX w. (1992)
  • Od chrztu do chrystianizacji. Polska — Ruś — Litwa (1992)
  • Na tropach bohaterów «Krzyżaków» (1995)
  • Na tropach bohaterów «Quo vadis» (1998)
  • Wojciech Jaruzelski wobec wyzwań swoich czasów. O kulturze politycznej w Polsce przełomu tysiącleci (2003)
  • Dějiny Polska (2011)

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 26 сакавіка 2017.
  2. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. UAM, Administrator strony. Zmarł prof. Marceli Kosman - Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu (польск.). amu.edu.pl (29 снежня 2023). Праверана 30 снежня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Косман // БЭ ў 18 т. Т. 8. — Мн.: БелЭн, 1999.