Перайсці да зместу

Марцін Цяплінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін Цяплінскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1810
Месца нараджэння
Дата смерці 3 жніўня 1847(1847-08-03)
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў польская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марцін Цяплінскі, Асорыя (каля 1802/1810, фальв. Крупава або Цяшэйкава, цяпер Зэльвенскі раён — 3 жніўня 1847; Псеўданімы: Оssоryja) — паэт, празаік, фалькларыст.

Выпускнік Варшаўскага кадэцкага корпуса. За ўдзел у паўстанні 1830—1831 гадоў сасланы на Каўказ (1831—1833), пасля цяжкага ранення адпраўлены на радзіму. Выступаў у друку з 1837 на польскай мове. Свае рамантычныя вершаваныя творы і пераклады публікаваў у віленскім альманаху «Biruta» («Бірута»), часопісах «Athenaeum» («Атэнэум»), «Wizerunki i roztrząsania naukowe» («Навуковыя агляды і разважанні»). У томіку альманаха «Biruta» на 1837 год ён змяшчае пераклады чэшскіх і ўкраінскіх народных песень, а на 1838 — «Сербскую баладу» і баладу «Украінец». У 1840-я выдаваў у Варшаве часопіс «Snopek Nadwiślański». Між іншага аўтар аповесцей «Кадэт» (Snopek Nadwiślański, 1844, 13.III), «Нешта тут сабакам смярдзіць» (Athenaeum, 1846, № 3). Збіраў і выкарыстоўваў у сваёй творчасці беларускія паданні, песні, прымаўкі, прыказкі. Падрыхтаваныя да друку 3 тамы «Паэзіі» засталіся ў рукапісе (не выяўлены). Планаваў арганізаваць выданне альманаху «Наднёманскі снапок» («Snopek Nadniemeński»).

Зноскі

  • Асветнікі зямлі беларускай: Х — пачатак ХХ ст.: энцыкл. давед. — Мінск, 2001. — С. 463.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 195. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Мархель У. Рэзервы даследавання // ЛіМ, 1987, № 19.
  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. даведнік. — Мн., 1995. — С. 593.
  • Хаўстовіч М. Пісьменнік з-пад Слоніма // XIX стагоддзе: Навукова-літаратурны альманах. Кн. 1. — Мн.: БДУ, 1999.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 499. — 703 с. — 10 000 экз.