Літаратура і мастацтва (газета)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з ЛіМ)
Jump to navigation Jump to search
Літаратура і Мастацтва
LiM.jpg
Выпуск газеты за 12 верасня 2014 г., №36 (4785)
Tып штотыднёвая

Уладальнік Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Выдавецкі дом «Звязда».
Рэдактар Ларыса Цімошык
Заснавана 1932 год
Мова беларуская
Галоўны офіс Мінск, пр. Незалежнасці, 77
Тыраж каля 1600
ISSN 0024-4686

«Літарату́ра і маста́цтва» — беларуская штотыднёвая літаратурная газета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваная ў 1932 годзе. Выходзіла ў Мінску адзін раз на тыдзень (па пятніцах) на беларускай мове на 16 старонках (у 19571970 гадах выдавалася двойчы на тыдзень).

У Вялікую Айчынную вайну не выходзіла. Выданне адноўлена ў красавіку 1945 года.

Свае першыя творы на старонках «ЛіМ» публікавалі Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Яўгенія Янішчыц, Алесь Разанаў, Алесь Пісьмянкоў і іншыя вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час заснавальнікамі выдання з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда».

У 2002—2012 гадах уваходзіла у склад РВУ «Літаратура і Мастацтва». Цяпер у складзе Выдавецкага дома «Звязда».

Тыраж каля 1,6 тысяч асобнікаў.

Штат рэдакцыі складаецца з аддзелаў інфармацыі, публіцыстыкі, крытыкі, прозы і паэзіі, мастацтва.

Да 2010 года выходзіла на 16 старонках. У 2010 аб'ём газеты павялічыўся да 24 старонак за кошт дадатка «Кніжны свет» (выходзіў на беларускай і рускай мовах) — сумеснага праекта газеты «Літаратура і мастацтва» і Нацыянальнай кніжнай палаты. З 2013 года колькасць старонак зноў складае 16 (хоць «Кніжны свет» выходзіць і далей).

Галоўныя рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]