Марыя Грольмусец
Марыя Грольмусец | |
---|---|
в.-луж.: Marja Grólmusec | |
Род дзейнасці | настаўніца, публіцыстка, журналістка, палітык |
Дата нараджэння | 24 красавіка 1896[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 6 жніўня 1944[1] (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Q18889040? |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Гро́льмусец, нямецкі варыянт — Марыя Караліна Элізабет Грольмус (в.-луж.: Marja Grólmusec, ням.: Maria Karoline Elisabeth Grollmuß, 24 красавіка 1896, Лейпцыг, Германія — 6 жніўня 1944, канцэнтрацыйны лагер Равенсбрук, Германія) — лужыцкая грамадская дзяячка, журналістка, публіцыст і дзеяч сацыялістычнага супраціву супраць нацысцкага рэжыму ў Германіі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Марыя Грольмусец нарадзілася 24 красавіка 1896 года ў Лейпцыгу ў сям’і доктара філалогіі і дырэктара школы Яна Грольмуса (Ёганес Грольмус). У снежні 1917 года скончыла педагагічнае вучылішча ў Лейпцыгу[3], пасля чаго стала выкладаць у пачатковай школе ў дзяржаўнай школе ў Лейпцыгу. У 1918 годзе ўступіла ў лужыцкую культурна-грамадскую арганізацыю «Маціцы сербскай». Вучылася на філалагічным і гістарычным факультэтах Лейпцыгскага і Берлінскага ўніверсітэтаў. Падчас навучання была членам Лігі сацыялістычных студэнтаў. У 1928 годзе абараніла дысертацыю на суісканне навуковай ступені доктара навук па тэме «Ёзэф Герэс і дэмакратыя». У гэты ж час пачала пісаць публіцыстычныя артыкулы ў газеце «Rhein-Mainische Volkszeitung», якая належала левай фракцыі нямецкай Партыі Цэнтра і супрацоўнічала з каталіцкім часопісам «Die Schildgenossen», які выдавала каталіцкае моладзевы рух «Quickborn». У 1927 годзе ўступіла ў Сацыял-дэмакратычную партыю Германіі, з якой была выключана з-за прыхільнасці камуністычным ідэям. У 1929 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Германіі, з якой неўзабаве была выключаная пасля ўступлення ў бухарынісцкую апазіцыйную Камуністычную партыю. У 1932 годзе ўступіла у Сацыялістычную рабочую партыю Германіі.
Пасля прыходу да ўлады нацыстаў супрацоўнічала з рэвалюцыйнымі сацыялістамі (Arbeitskreis Revolutionärer Sozialisten) і займалася незаконнай палітычнай дзейнасцю. Перавозіла нелегальныя друкаваныя выданні з Чэхаславакіі і суправаджала палітычных уцекачоў пры перасячэнні мяжы. Для гэтага яна выкарыстала дом свайго бацькі ў вёсцы Дорф-Радзібор ў Верхняй Лужыце. Падтрымлівала палітычныя адносіны з апазіцыйнымі групамі СДПГ, КПГ і аўстрыйскімі сацыялістамі Ота Баўэра.
7 лістапада 1934 года была арыштаваная разам са сваім таварышам па падпольнай дзейнасці Германам Рэйнмутам[4]. Утрымлівалася ў зняволенні ў Дрэздэне. 23 лістапада 1935 года была асуджаная Народнай судовай палатай на шэсць гадоў турэмнага зняволення ў Вальдхайме. Падчас зняволення з-за хваробы шчытападобнай залозы ёй прапанавалі свабоду пры ўмове адмовы ад падпольнай дзейнасці. Пасля яе адмовы яна была пераведзена ў снежні 1940 года ў канцэнтрацыйны лагер Равенсбрук, дзе памерла 6 жніўня 1944 года ад раку.
Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]
- Die Frau und die junge Demokratie. Ein Bericht über Frau, Politik und Demokratie. Frankfurt 1925
- Über die weibliche Form der Politik. W: Die Schildgenossen. 1/1926.
- Was ist die linke Sozialdemokratie? W: Gegen den Strom. 4/1931.
- Die Kluft. W: Kampfsignal. 1932.
- Josef Görres und die Demokratie. Lipsk 1932.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- У гонар Марыі Грольмусец названы вуліцы ў Лейпцыгу, Баутцэне і Хойерсверде і некалькі навучальных устаноў.
- У 1959 годзе пошта ГДР выпусціла паштовую марку, прысвечаную Марыі Грольмусец.
- Лужыцкі кампазітар Ульрых Погада напісаў сімфанічную паэму для аркестра «Марыя Грольмус».
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118698044 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118698044 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Paul Gedan (Hrsg.): Das städtische Lehrerinnenseminar zu Leipzig. Gedenkschrift zur Feier des 25jährigen Bestehens, Leipzig 1924, S. 62
- ↑ Peter Steinbach und Johannes Tuchel: Lexikon des Widerstandes 1933—1945. C.H.Beck; 2., überarb. u. erw. Auflage 1998, стр. 74, ISBN 340643861X
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Gerd Schäfer: Dr. Maria Grollmuß (1896—1944) — Eine fast vergessene Grenzgängerin, JahrBuch für Forschungen zur Geschichte der Arbeiterbewegung, Heft III/2012.
- Swen Steinberg: Grólmusec (Grollmuß), Marja (Maria Karoline Elisabeth). Sächsische Biografie. Herausgegeben vom Institut für Sächsische Geschichte und Volkskunde
- Marja Kubašec: Hwězdy nad bjezdnom. Ludowe nakładnistwo Domowina, Budyšin 1960 (2., rozšěrjene wudaće 1962).
- Wórša Dahmsowa-Meškankec: Marja Grólmusec 1896—1944. W: Wobrazki ze Serbow. Ludowe nakładnistwo Domowina, Budyšin 1996.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Бібліяграфія (ням.)
- Біяграфія Архівавана 28 мая 2019. (ням.)