Марыя Пейчынавіч-Бурыч
Марыя Пейчынавіч-Бурыч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Турб’ёрн Ягланд | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Давар Іва Штыр[d] | ||||||
Пераемнік | Давар Божынавіч[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Давар Іва Штыр[d] | ||||||
Пераемнік | Гордан Грліч-Радман[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андэрс Самуэльсен[d] | ||||||
Пераемнік | Ціма Сойні[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 красавіка 1963[1] (61 год) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | магістр прыродазнаўчых навук[d] і бакалаўр мастацтваў[d] | ||||||
Дзейнасць | палітык, магістр эканомікі | ||||||
Месца працы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мары́я Пейчы́навіч-Бу́рыч (харв.: Marija Pejčinović Burić; нар. 9 красавіка 1963, Мостар[2], Боснія і Герцагавіна) — харвацкі палітык, эканаміст, колішні дэпутат парламента, член кансерватыўнай партыі ХДС. Віцэ-прэм’ер у правацэнтрысцкім урадзе Андрая Пленкавіча, дзе з 19 чэрвеня 2017 да 19 ліпеня 2019 года была міністрам замежных і еўрапейскіх спраў. Генеральны сакратар Савета Еўропы з 18 верасня 2019 года.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1980—1985 гадах вучылася на эканамічным факультэце Заграбскага ўніверсітэта. У 1994 годзе атрымала ступень магістра ў Еўрапейскім калегіуме[3].
Спачатку працавала на айчынных знешнегандлёвых прадпрыемствах, пазней займала кіруючыя пасады ў харвацкіх арганізацыях, якія займаюцца пытаннямі еўрапейскай інтэграцыі. У 1997—2000 гадах была дырэктарам у фармацэўтычнай кампаніі «Pliva». У 2000 годзе стала памочнікам міністра па справах еўрапейскай інтэграцыі. У 2004—2005 гг. была дзяржаўным сакратаром у ведамстве па еўрапейскай інтэграцыі, а затым да 2008 г. — у Міністэрстве замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі. Адначасова ўваходзіла ў склад груп, якія вялі перамовы аб умовах уступлення Харватыі ў Еўрасаюз[3].
Уступіўшы ў Харвацкі дэмакратычны саюз, па спісе гэтай партыі з 2008 па 2011 год была дэпутатам харвацкага парламента[2]. У 2012—2013 гадах чытала лекцыі на тэму Лісабонскага пагаднення на семінарах Дзяржаўнай школы дзяржаўнага кіравання Харватыі. Некалькі гадоў займалася кансалтынгавай і выкладчыцкай дзейнасцю. У прыватнасці, была прыватным кансультантам па пытаннях праектаў ЕС, Праграмы развіцця ААН і ўзаемнага фінансавання такіх праектаў у краінах-кандыдатах і патэнцыйных кандыдатах на ўступленне ў ЕС, а таксама ў дзяржавах-суседках Еўарпейскага Саюза. Таксама давала кансультацыі па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі ўраду Сербіі. У 2016 годзе вярнулася на дзяржаўную службу, заняўшы пасаду дзяржсакратара ў Міністерстве замежных і еўрапейскіх спраў[3].
Калі Давар Іва Штыр падаў у адстаўку, Андрай Пленкавіч прызначыў яе міністрам замежных і еўрапейскіх спраў. 19 чэрвеня 2017 года Марыя Пейчынавіч-Бурыч уступіла на пасаду намесніка прэм’ер-міністра і міністра замежных і еўрапейскіх спраў ва ўрадзе Андрая Пленкавіча[4].
Актыўна валодае англійскай, французскай і іспанскай мовамі і пасіўна — нямецкай[5].
23 жніўня 2021 года прадстаўляла Савет Еўропы на Крымскай платформе.
Зноскі
- ↑ Marija Pejčinović Burić // https://pantheon.world/profile/person/Marija_Pejčinović_Burić
- ↑ а б Кароткая біяграфічная даведка на сайце харвацкага парламента (харв.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2018. Праверана 11 мая 2013.
- ↑ а б в Marija Pejčinović Burić: Deputy Prime Minister and Minister of Foreign and European Affairs (англ.). mvep.hr. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2017. Праверана 23 чэрвеня 2017.
- ↑ Marija Pejčinović Burić Confirmed as Foreign Minister (англ.)(недаступная спасылка). total-croatia-news.com (19 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2021. Праверана 22 чэрвеня 2017.
- ↑ Mvep.hr — афіцыйны сайт Міністэрства замежных спраў Харватыі. (харв.)