Маскоўскі тралейбус
Маскоўскі тралейбус — былая тралейбусная сетка Масквы. Да 2015 года найбуйнейшая тралейбусная сетка ў свеце па працягласці ліній. Закрыта ў 2020 годзе.
Станам на 2023 год, захаваўся адзіны турыстычны маршрут, даўжыня ліній — каля 3,6 км.
Адкрыта 15 лістапада 1933 года і станам на 2020 год была шостай сярод самых старых з дзейных сетак свету. Працягласць адзіночнага кантактнага провада — каля 1300 км, даўжыня ліній — больш за 600 км, 9 паркаў, амаль 1900 пасажырскіх тралейбусаў (у тым ліку больш за 750 з нізкім узроўнем падлогі і 134 сучлененыя), тралейбусна-рамонтны завод. Эксплуатаваўся арганізацыяй «ГУП Масгартранс». Кошт адной паездкі складаў 55 рублёў (па карце Тройка — 38 рублёў, пры куплі ў вадзіцеля білета на 4 паездкі — 100 рублёў, на 40 паездак — 700 рублёў). Уваход у тралейбус ажыццяўляўся праз пярэднія дзверы, а выхад праз астатнія.
Сетка закрыта ў лістападзе 2020 года. Паводле мэрыі Масквы, як састарэлы від транспарту. Замест тралейбуса па былых маршрутах ходзяць электробусы і аўтобусы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Московский троллейбус на сайте transphoto.ru
- Маршруты троллейбусов Москвы на карте Архівавана 12 чэрвеня 2010.
- Список всех моделей троллейбусов Москвы
- Справочник маршрутов наземного транспорта
- Маршруты общественного транспорта Москвы на карте города Архівавана 6 лістапада 2015.
- Маршруты троллейбусов Москвы на сайте «Транспортная столица»
- Сайт «Московский троллейбус»