Электробус
| Электробус | |
|---|---|
| Электробус Е-433 вытворчасці Белкамунмаш у Маскве | |
| Прывад | Электрарухавік |
| Перыяд | Сучаснаць |
| Скорасць | 20-60 км/гадз |
| Вобласць ужывання | Грамадскі транспарт |
| Інфраструктура | Аўтамабільная дарога |
Электро́бус (электрычны аўтобус) — аўтаномны бязрэйкавы механічны транспартны сродак, прызначаны для перавозкі 7 і больш пасажыраў, рухомы з дапамогай цягавага электрапрывада, электрычная энергія для якога запасаецца на борце ў накапляльніку.
У якасці накапляльніка і адначасова крыніцы электраэнергіі для працы электробуса звычайна выкарыстоўваецца цягавая акумулятарная батарэя вялікай ёмістасці, якую размяшчаюць у нішах пад кузавам, у заднім адсеку, і г. д.
Электробус сярэдняй альбо вялікай умяшчальнасці, паводле прынцыпу канструявання і электраабсталявання шмат у чым падобны да тралейбуса, а ў агульнай канцэпцыі — да электрамабіля.
Электробусы ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]
У маі 2017 года ў Мінску запусцілі першыя электробусы ўласнай вытворчасці — E 433 Vitovt Max Electro, вытворчасці Белкамунмаша[1].
У лютым 2018 года ў Магілёве пачалі курсіраваць 2 электробусы CRRC TEG6125BEV03 кітайскай вытворчасці па тралейбусным маршруце № 4.[2].
Зноскі
- ↑ Першыя электробусы ў Мінску будуць хадзіць па маршруце тралейбуса №59. zviazda.by (20 мая 2017). Праверана 16 ліпеня 2022.
- ↑ У Магілёве пачалі курсіраваць электробусы. zviazda.by (20 студзеня 2018). Праверана 16 ліпеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Электробус