Машвешвэ I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Машвешвэ I
Moshoeshoe
кароль Лесота
1820 — 1870
Пераемнік Летсіе I

Нараджэнне 1786
Смерць 11 сакавіка 1870(1870-03-11)[1]
Месца пахавання
Род Бамакатэлі
Бацька Бакатэлі
Маці Холу
Дзеці Letsie I Moshoeshoe of Lesotho[d]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Машве́швэ I (сесута: Moshoeshoe, каля 178611 сакавіка 1870) — стваральнік і першы манарх дзяржавы Лесота.

Машвешвэ I нарадзіўся каля 1786 ў паселішчы Менхоаненг на тэрыторыі сучаснага Лесота ў сям'і Бакатэлі, правадыра рода Бамакатэлі. У 34 гады стаў правадыром рода. Праводзіў палітыку аб'яднання паўднёвых сота, якія цярпелі ад нападаў нгуні і бураў, прычым вызначыўся сваёй здольнасцю да дыпламатыі.

У 1833 г. даў дазвол на распаўсюджанне хрысціянства, хаця сам прыняў яго толькі ў канцы жыцця. У 1851 г. і 1852 г. выйграў дзве ваенныя кампаніі супраць брытанцаў і падпісаў дагавор аб прызанні межаў басута. У 1868 г. басута пацярпелі паражэнне ад бураў. Машвешвэ I быў вымушаны звярнуцца да Вялікабрытаніі з просьбай аб усталяванні пратэктарата, аднак пры гэтым захаваў аўтаномію свайго каралеўства.

Зноскі

  1. Moshoeshoe // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]