Перайсці да зместу

Мбандака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мбандака
фр.: Mbandaka
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1883
Плошча
  • 460 км²
Вышыня цэнтра
370 ± 1 м
Мбандака на карце Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Мбандака (Дэмакратычная Рэспубліка Конга)
Мбандака
Мбандака (Дэмакратычная Рэспубліка Конга)
Мбандака

Мбанда́ка[2] (фр.: Mbandaka) — горад у паўночна-заходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, адміністрацыйны цэнтр Экватарыяльнай правінцыі.

Горад знаходзіцца на экватары, каля ракі Конга і вусця ракі Рукі, прыкладна за 700[3] км у напрамку на паўночны ўсход ад сталіцы краіны Кіншасы. Рачны порт на на маршруце Кіншаса—Кісангані.

Заснаваны Г. М. Стэнлі пад назвай Экуатэрвіль. З 1886 года горад стаў бельгійскім каланіяльным адміністрацыйным цэнтрам пад назвай Кокійявіль (у гонар каланіяльнага дзеяча К. Кокійя[4]). У 1966 годзе, пасля атрымання краінай незалежнасці, атрымаў сучасную назву.

  • 1984 год — 125 тыс. чал.[4]
  • 2004 год — 262 814 чал.[3]

У горадзе дзейнічае міжнародны аэрапорт, рачны порт. Цэнтр сельскагаспадарчага раёна і лясной гаспадаркі. Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай, металаапрацоўчай прамысловасці, суднарамонтыя майстэрні, тыпаграфія.

У горадзе дзейнічае Музей экватара[4], батанічны сад Эала[4], педагагічны каледж[3].

Зноскі

  1. Geographic Names Server — 2018.
  2. Націск у адпаведнасці з Африка: энциклопедический справочник. Т. 2.
  3. а б в Mbandaka (англ.) // Encyclopaedia Britannica
  4. а б в г Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 198. — 671 с. с илл. (руск.)
  • Мбандака // Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 198. — 671 с. с илл. (руск.)
  • Мбандака (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі