Мокен
Мокен (Mawken) | |
Дзеці
| |
Агульная колькасць | 6800 (2017) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | М’янма, Тайланд |
Мова | мокен |
Рэлігія | анімізм, культ продкаў, будызм |
Блізкія этнічныя групы | Аранг-Лаўт |
Мо́кен (саманазва: Mawken, тайск.: ชาวเล) — група аўстранезійцаў, карэнныя насельнікі архіпелага М’ёй у М’янме і ўзбярэжжа Андаманскага мора ў Тайландзе. З-за вандроўнага ладу жыцця ў лодках іх часта называюць марскімі цыганамі або марскімі качэўнікамі. Агульная колькасць (2017) — каля 6800 чал.[1]
Паходжанне мокен да канца не высветлена. У 2-й палове XX ст. выказваліся думкі, што мокен нашчадкі старажытных аўстралоідаў або маюць агульнае паходжанне з Аранг-Лаўт. Паводле вуснай традыцыі, з’явіліся на ўзбярэжжы Андаманскага мора ў сярэднявеччы па запрашэнні валадара Бірмы.
Генетычнае даследаванне, апублікаванае ў 2012 г.[2], паказала, што мокен найхутчэй паходзяць з болей паўднёвых раёнаў Паўднёва-Усходняй Азіі. У выніку эндагаміі іх генетычная спадчына вельмі аднастайная.
Мокен дзеляцца на тры родава-тэрытарыяльныя групы з асабістымі саманазвамі. У мінулым разглядаліся як частка Аранг-Лаўт, хаця не атаяснялі сябе з гэтым малакскім народам. Прынятая цяпер як агульная назва мокен належыць самай вялікай родава-тэрытарыяльнай групе.
Мокен традыцыйна жывуць у доўгіх лодках kabang[3], займаюцца рыбалоўствам, паляваннем і збіральніцтвам на беразе. У мінулым рубілі лес, гандлявалі караламі. Цяпер большасць аддае перавагу сталаму жыццю ў вёсках, якія будуюць на па́лях на беразе мора.
Вернікі захоўваюць анімістычныя традыцыі і культ продкаў.
У 2005 годзе СМІ надавалі вялікую ўвагу астравам, дзе жывуць мокен, падчас аднаўлення пасля цунамі 2004 года ў Паўднёва-Усходняй Азіі, калі загінулі сотні тысяч чалавек. Дзякуючы ведам пра мора мокен у гэты час выратавалі мноства людзей.[4]
Зноскі
- ↑ Moken
- ↑ Evolutionary History of Continental Southeast Asians: “Early Train” Hypothesis Based on Genetic Analysis of Mitochondrial and Autosomal DNA Data
- ↑ The Moken Kabang
- ↑ Leung,Rebecca (25 December 2005). "Sea Gypsies See Signs In The Waves". 60 Minutes. CBS News. Архівавана з арыгінала 8 кастрычніка 2013. Праверана 14 ліпеня 2018.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мокен
- Sea Gypsies of Myanmar
- ‘The ocean is our universe’
- The Moken People