Перайсці да зместу

Морыс Вінчэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Морыс Вінчэўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 жніўня 1856(1856-08-09)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 сакавіка 1932(1932-03-18)[4] (75 гадоў) ці 1932
Месца смерці
Пахаванне
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, паэт, драматург
Мова твораў ідыш
Грамадская дзейнасць
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Морыс Вінчэўскі (ідыш: מאָריס װינטשעװסקי, англ.: Morris Winchevsky; першапачатковае імя Бенцыён-Ліпа Зусевіч Навяховіч, пазней Бенцэль Зусманавіч Наваховіч, у эміграцыі — Леапольд Бенедыкт Наваховіч, 27 чэрвеня 1855, Ёнава — 18 сакавіка 1932, Нью-Ёрк, ЗША) — яўрэйскі пралетарскі паэт і сацыялістычны лідар у Лондане і Нью-Ёрку.

Нарадзіўся пад імем Бенцыён-Ліпа (Бенцлі-Ліпэ) Навяховіч ў мястэчку Ёнава Ковенскай губерні, старэйшае дзіця ў сям’і фарбавальшчыка (пасля меламеда) Зусмана (Зюсі) Іцыкавіча Навяховіча (1826—1888) і яго жонкі Голды Лейбаўны (1827—1887). У бацькі была невялікая крама на Базарнай вуліцы.

З 1870 годзе працаваў банкаўскім служачым у Вільні, дзе ў 1873 годзе дэбютаваў вершамі і прозай на іўрыце пад псеўданімамі «Бэн Нец» і «Ігал іш ха-Руах». У 1877 годзе пераехаў у Кёнігсберг, дзе захапіўся сацыялістычнымі ідэямі і пачаў супрацоўнічаць з газетамі на ідышы і рускай мове; уступіў у шэрагі нямецкай сацыял-дэмакратыі. З 1879 года публікаваў артыкулы з крытыкай яўрэйскага асветніцтва (Хаскала). Пераехаўшы ў Лондан, арганізаваў там ў 1884 годзе адну з першых яўрэйскіх сацыялістычных газет «Дос пойлішэ ідл» («Польскі яўрэй») і першую анархісцкую газету на мове ідыш «Дэр арбетэр Фрайнд» («Сябар рабочых»).

Пасля пераезду ў Нью-Ёрк ў 1894 годзе Вінчэўскі з Аўраамам Каганам і Луі Мілерам, нью-ёркскімі яўрэйскімі сацыялістычнымі аўтарамі, удзельнічаў ў 1897 годзе ў стварэнні сацыял-дэмакратычнай газеты «Форвертс» («Наперад»), якая стала найбуйнейшай у свеце газетай на ідыш. Паслядоўна быў членам Сацыялістычнай працоўнай партыі, Сацыял-дэмакратычнай партыі Амерыкі і Сацыялістычнай партыі Амерыкі.

У 1921 годзе ўступіў у Камуністычную партыю ЗША. У 1920 выйшлі два тамы публіцыстычнай і сатырычнай прозы («Думкі звар’яцелага філосафа»), а таксама пісаў драмы і вершы. У 1924 годзе прыязджаў у СССР, дзе ў тым жа годзе быў выдадзены зборнік яго паэзіі «Песні барацьбы».

У Віцебску з 1924 года да 1930-40-х гадоў яго імем называўся праспект.

Зноскі

  1. а б Find a Grave — 1996. Праверана 22 верасня 2021.
  2. Прабук — 2018. Праверана 22 верасня 2021.
  3. https://books.google.ca/books?id=IB3mBsgfIHQC&pg=PA614
  4. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 16 кастрычніка 2015.