Ёнава
Горад
![]()
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ёнава (літ.: Jonava, традыцыйная беларуская назва — Я́нава) — горад у цэнтральнай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ёнаўскага раёна Каўнаскага павета. Колькасць насельніцтва складае каля 34,5 тыс. чалавек.
Горад размешчаны на рацэ Віліі за 106 км ад Вільнюса і за 32 км ад Каўнаса. Ёнава адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Горад узнік на месцы драўлянага касцёла, які быў пабудаваны па загаду уладальніцы навакольнага маёнтка Марыі Касакоўскай у 1740 годзе. У 1750 годзе вялікі князь Жыгімонт Ваза падараваў прывілей Касакоўскай на пабудову мястэчка з кірмашом і пасяліць тут вольных людзей рознага веравызнання.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай паселішча ўвайшло ў склад Расійскай імперыі, дзе ў 1864 годзе атрымаў статус горада. А ў 1919 годзе ў склад Літоўскай Рэспублікі. У 1940 года Ёнава ўвайшла у склад СССР. З 1990 года ў складзе зноў утворанай Літоўскай Рэспублікі.
Зноскі
- ↑ Statistics Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёнава