Мохавае (возера, Полацкі раён)
Выгляд
Мохавае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 142,4[1] м |
Даўжыня | 0,7 км |
Шырыня | 0,38 км |
Плошча | 0,18 км² |
Аб’ём | 0,0002 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,8 км |
Найбольшая глыбіня | 2,5 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Мохавае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Тураўлянка, за 14 км у напрамку на поўдзень ад Полацка, за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Мяжно 3-е.
Плошча паверхні возера 0,18 км². Даўжыня 0,72 км, найбольшая шырыня 0,38 (0,42[2]) км. Даўжыня берагавой лініі 1,8 (каля 1,92[2]) км. Найбольшая глыбіня 2,5[2] м. Аб'ём вады ў возеры каля 0,2[2] млн м³.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, размешчаная сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія і забалочаныя. Возера злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў і праз яе з азёрамі Туроўля, Белае, Колпіна і некалькімі дробнымі азёрамі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 403. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Возера Мохавае на сайце «Белорусский Посейдон» Архівавана 20 жніўня 2013.