Туроўля (возера)
Туроўля | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 55°20′07,94″ пн. ш. 28°51′31,20″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 122,9 м |
Даўжыня | 3,2 км |
Шырыня | 0,5 км |
Плошча | 0,9 км² |
Аб'ём | 0,00025 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 8,7 км |
Найбольшая глыбіня | 0,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 0,3 м |
Салёнасць | да 0,22 ‰ |
Плошча вадазбору | 803,5 км² |
Упадаюць | ручаі, пратока |
Выцякаюць | Тураўлянка |
![]() |
Туроўля, Тураўля (Емяльянікі) — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці.
Знаходзіцца за 16[1] км на поўдзень ад Полацка, ў басейне ракі Тураўлянка[2] (прыток Заходняй Дзвіны), за 5 км у напрамку на паўночны ўсход ад аграгарадка Гомель[1], каля вёскі Емяльянікі. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Плошча паверхні возера складае 0,9[3] км². Даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 500 м. Найбольшая глыбіня возера — 0,8[3] м, сярэдняя каля 0,3 м. Даўжыня берагавой лініі 8,7 км. Плошча вадазбору 803,5 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—18 м, на паўночным усходзе 7—9 м. Берагі высокія і забалочаныя, месцамі спадзістыя і пясчаныя. Дно, за выключэннем вузкай паласы ўздоўж берага, выслана слоем сапрапелю таўшчынёй да 9 м.
Возера Туроўля дыстрофнае, моцна зарастае. Праточнае. Упадае пратока з возера Суя і ручаі, на паўночным усходзе выцякае рака Тураўлянка.
У возеры водзяцца лінь, карась, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(руск.)
- ↑ Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.)
- ↑ 3,0 3,1 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Туроўля // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Туроўля // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — С. 50. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
- Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.)
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз.(руск.)