Перайсці да зместу

Мутагенез

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мутагене́з — працэс узнікнення мутацый пад уздзеяннем фактараў (мутагенаў) навакольнага і ўнутранага асяроддзя.

Аснова мутагенеза — змены ў малекулах нуклеінавых кіслот, што захоўваюць і перадаюць спадчынную інфармацыю, і парушэнні мітатычнага апарата клетачнага дзялення.

Адрозніваюць натуральны (спантаны) і штучны (індуцыраваны) мутагенез.