Musca Linnaeus, 1758
Мухі (Musca) — род насякомых сямейства Сапраўдныя мухі (Muscidae). Найбольш гаспадарча значныя віды: паўсюдна распаўсюджаная сінантропная муха пакаёвая (Musca domestica) і муха базарная (Musca sorbens), якае трапляецца ў Закаўказзі і Сярэдняй Азіі, яна з'яўляецца пераносчыкамі ўзбуджальніка халеры, дызентэрыі, брушнога тыфу. У віда Musca larvipara апісана жыванараджэнне.