Мылінскае
Appearance
Мылінскае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 145 м[1] |
Даўжыня | 3,1 км |
Шырыня | 0,55 км |
Плошча | 0,95 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 6,7 км |
Басейн | |
Упадаюць | Чарапяціца (Межава) |
Выцякаюць | Чарапяціца |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Мылінскае (Мыленскае) возера — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі на мяжы з Пскоўскай вобласцю Расіі ў басейне ракі Чарапяціца, за 6 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Мылінкі (Расія).
Плошча паверхні 0,95 км², даўжыня 3,1 км, найбольшая шырыня 0,55 км, даўжыня берагавой лініі 6,7 км. Катлавіна возера моцна выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. На возеры востраў. Возера Мылінскае праточнае. Праз возера працякае рака Чарапяціца (упадае пад назвай Межава) і злучае яго з Чарапёцкім возерам. Упадаюць таксама рэкі Галамяцец, Камлёўка і ручаі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мы́ленскае во́зера // Блакітная кніга Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мінск: БелЭн, 1994. — С. 255. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — 599 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 49.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.