Мікалай Іванавіч Абрамчук
Мікалай Іванавіч Абрамчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 (20) лістапада 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лютага 1974 (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | Войскі СПА |
Званне |
|
Часць | 894-ы знішчальны авіяцыйны полк |
Камандаваў | эскадрылляй |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна: |
Узнагароды і званні |
Мікалай Іванавіч Абрамчук (7 (20) лістапада 1912 — 1 лютага 1974) удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (капітан, камандзір эскадрыллі 894-га знішчальнага авіяцыйнага палка 101-ай знішчальнай авіяцыйнай дывізіі СПА СССР), Герой Савецкага Саюза (1943), падпалкоўнік (1954)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 20 лістапада 1912 года ў с. Раманаўка Гродзенскай губерні (цяпер — Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці) у сям'і селяніна. Рускі. Член КПСС з 1938 года. Працаваў кацельшчыкам Астраханскага суднарамонтнага завода. У 1926 годзе скончыў школу ФЗУ. Вучыўся на рабфаку Інстытута інжынераў воднага транспарту. У Савецкай Арміі з 1932 года. У 1936 годзе скончыў Энгельсскую ваенную авіяцыйную школу.
На фронце з чэрвеня 1941 года. Камандзір эскадрыллі 894-га знішчальнага авіяцыйнага палка (101-я знішчальная авіяцыйная дывізія СПА тэрыторыі краіны) капітан Абрамчук да чэрвеня 1943 года здзейсніў 239 паспяховых баявых вылетаў, асабіста збіў 11 самалётаў суперніка. Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 1239) М. І. Абрамчуку прысвоена 9 кастрычніка 1943 года.
Пасля вайны М. І. Абрамчук служыў у рэактыўнай авіяцыі. З 1954 года падпалкоўнік Абрамчук — у запасе. Жыў у г. Кіеў. Памёр 1 лютага 1974 года. Пахаваны ў Кіеве.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.
Зноскі
- ↑ т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Мікалай Іванавіч Абрамчук на сайце «Героі краіны» (Праверана 19 студзеня 2012)
- Нарадзіліся 20 лістапада
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Ваўкавыскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 1 лютага
- Памерлі ў 1974 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя на Лук’янаўскіх ваенных могілках
- Лётчыкі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне